Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пакіне ў сіле ўказ ранейшага лідэра краіны Барака Абамы супраць дыскрымінацыі прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці пры ўладкаваньні на працу.
Улады ЗША дазволілі ўехаць у краіну больш, як 870 уцекачам. Пра гэта абвясьціў кіраўнік мытнай і памежнай службы ЗША Кэвін Макалінан.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэрміновае пасяджэньне зь сілавікамі з нагоды абвастрэньня сытуацыі на Данбасе ў раёне Аўдзееўкі.
У брытанскім парлямэнце пачаліся дэбаты наконт законапраекту аб выхадзе краіны з Эўрапейскага Зьвязу.
«Калі Амэрыка спасуе перад Масквой ды пойдзе на гешэфт з Пуціным і пакіне Ўкраіну без дапамогі, то ўсё станоўчае, што робіць і зьбіраецца рабіць Трамп у Амэрыцы, ужо ня будзе мець для нас ніякага значэньня», кажа Зянон Пазьняк.
Эўрапейскі Зьвяз 31 студзеня заклікаў да «неадкладнага спыненьня баёў» у раёне Аўдзееўкі блізу Данецку.
Цэнтравыбаркам абагульніць прапановы наконт карэктаваньня выбарчага заканадаўства і прадставіць іх кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
Арыштаваныя па справе аб дзяржаўнай здрадзе супрацоўнікі Цэнтру інфармацыйнай бясьпекі (ЦІБ) ФСБ абвінавачваюцца ў супрацоўніцтве з ЦРУ ЗША, паведамляе «Інтэрфакс».
Неадкладна спыніць будоўлю Астравецкай АЭС патрабавалі ўдзельнікі круглага стала, арганізаванага Беларускай хрысьціянскай дэмакратыяй.
Пра тое, што такі форум адбудзецца, паведаміў у Твітэры кіраўнік Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі пасьля сустрэчы з маршалкамі ваяводзтваў (кіраўнікамі рэгіянальнага самакіраваньня).
Міністэрства замежных справаў Чэхіі заявіла, што невядомыя хакеры ўзламалі яго сэрвэры і атрымалі доступ да электроннай пошты дзясяткаў супрацоўнікаў ведамства.
Міліцыянты загадалі супрацоўніку «Гараўтамоста» зьняць плякаты ўдзельнікаў флэшмобу супраць бязглуздых падаткаў са сьцяны падземнага пераходу ў Менску на плошчы Якуба Коласа.
На круглым стале «Спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі!», які арганізавала партыя БХД, актывісты Антыядзернага руху прапанавалі зьмяніць назву традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» на «Астравецкі шлях», каб прыцягнуць больш увагі да праблемаў будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
Грамадзкая арганізацыя «Альтэрнатыва» ладзіць у цэнтры Менску флэшмоб на тэму новых падаткаў.
Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый правядзе тэрміновае пасяджэньне 31 студзеня па ініцыятыве ЗША ў сувязі з выпрабаваньнямі Іранам балістычнай ракеты.
Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых перастановак у кіраўніцтве Мінэканомікі. Некаторыя новыя прызначэнцы раней былі вядомыя заявамі пра неабходнасьць структурных рэформаў.
Графалягічная экспэртыза пацьвердзіла, што Лех Валэнса, былы прэзыдэнт Польшчы і колішні лідэр прафсаюзу «Салідарнасьць», уласнаручна напісаў і падпісаў абавязаньне сакрэтна супрацоўнічаць з камуністычнай службай бясьпекі у першай палове 1970-х.
Старшыня праўленьня расейскай кампаніі «Газпром» Аляксей Мілер адзначае 55-годзьдзе 31 студзеня. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, як перадае ягоная прэс-служба, павіншаваў Мілера
Зранку 31 студзеня жанчына забралася на будаўнічы кран у менскім раёне Лебядзіны, паведамляюць беларускія СМІ. Яна пагражала скінуцца, калі ейнай сям’і не дадуць справядлівую кампэнсацыю за знос жытла, ды ратаўнікі ўгаварылі яе зьлезьці.
Праз абвастрэньне баёў ля гораду Аўдзееўкі Данецкай вобласьці цягам дня рыхтуюцца эвакуяваць да 8 тысяч чалавек.
У рэйтынгу «Свабода ў сьвеце — 2017» праваабарончай арганізацыі Freedom House Беларусь залічаная да несвабодных краінаў.
Міністэрства замежных спраў Украіны зьвярнулася да міжнародных партнэраў з просьбай узмацніць палітыка-дыпляматычны ціск на Расею для таго, каб спыніць небясьпечную эскаляцыю ў Данбасе і пазьбегнуць гуманітарнай катастрофы ў рэгіёне.
Прэзыдэнт Трамп звольніў кіраўніцу міністэрства юстыцыі, якая зьяўляецца таксама генэральным пракурорам, за адмову абараняць у судах ягоны ўказ аб прыпыненьні допуску ў ЗША уцекачоў і грамадзянаў 7 краінаў.
Другія суткі працягваюцца баі ля гораду Аўдзееўкі Данецкай вобласьці. Прарасейскія баевікі атакуюць украінскія пазыцыі ў так званай «аўдзееўскай прамзоне».
У прамысловай зоне паблізу Аўдзееўкі, разьмешчанай у прыгарадзе Данецку, сёньня раніцай загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў, больш за дзесяць былі параненыя.
1000 подпісаў супраць дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» у Галіны Сьмірновай забралі 29 студзеня неўзабаве пасьля яе сустрэчы з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Віталём Уласевічам.
Украінская дэлегацыя лётае на сустрэчы Трохбаковай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе чартэрнымі рэйсамі. Але не дзяржаўнымі, а чамусьці прыватнымі.
Адзін быў арыштаваны каля мячэці, а яго саўдзельнік сам выклікаў паліцыю і заявіў, што «адчувае сябе дрэнна пасьля таго, што зрабіў, і хоча застрэліцца».
Апрануўшыся ў ватоўкі і вушанкі і узяўшы ў рукі балалайкі і настойку «Глог», актывісты расставілі вакол аддзяленьняў «Сбербанка» плякаты «Добра пожаловать в Россию», разьлілі некалькі упаковак з чырвонай фарбай і прапаноўвалі мінакам забіраць уклады з банкаў.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель рэзка скрытыкавала ўказ прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які часова забараняе ўезд у Злучаныя Штаты грамадзянам сямі пераважна мусульманскіх краінаў.
Беларусь падорыць Сэрбіі два дывізіёны зэнітна-ракетных комплексаў «Бук» і два зьвяны шматмэтавых зьнішчальнікаў чацьвёртага пакаленьня МіГ-29. Чаму Беларусь робіць сваім хаўрусьнікам такія шчодрыя падарункі?
Грузія абвясьціла аб разрыве дыпляматычных адносін з Расеяй у верасьні 2008 года.
30 студзеня пачаўся афіцыйны візыт дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў у Рэспубліку Польшчу. Ён працягнецца чатыры дні.
Нерухомасьць расейскіх карупцыянэраў на чэскім курорце рэзка абясцэнілася
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Хван Гё Ан дамовіліся прымаць сумесныя меры па абароне ад пагрозы, якая зыходзіць ад КНДР.
Кіраўнікі Нямеччыны і Канады не пагадзіліся з падыходам Трампа, брытанскага прэм’ера крытыкуюць за пазыцыю неўмяшаньня.
Былы міністар адукацыі Бэнуа Амон выйграў праймэрыз Сацыялістычнай партыі зь вялікай перавагай над супернікам — былым прэм’ер-міністрам Манюэлем Вальсам.
У Бабруйску на дзясяты дзень збору подпісаў за адмену дэкрэта «аб дармаедзтве» была затрыманая актывістка прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіна Сьмірнова, паведамляе сайт praca-by.info.
Фэдэральны акруговы суд вынес часовую забарону на дэпартацыю ўцекачоў зь дзеючымі візамі, затрыманых раней у аэрапортах ЗША згодна з указам Дональда Трампа.
«Брацкая Ўкраіна змагаецца за свабоду», — пяць гэтых словаў Аляксандра Лукашэнкі падчас выступу перад беларускімі навукоўцамі сталі падставай для дыскусіі ўплывовых польскіх журналістаў на профілі публіцыста Пятра Сквяціньскага ў Фэйсбуку.
Кандыдат у прэзыдэнты Францыі ад партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Фіён афіцыйна распачаў прэзыдэнцкую кампанію.
Былы прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц вылучаны нямецкімі сацыял-дэмакратамі кандыдатам на пасаду фэдэральнага канцлера ФРГ.
У Йемене загінуў вайсковец спэцназу ЗША, яшчэ трое параненыя.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў перастаноўкі ў складзе Рады нацыянальнай бясьпекі (РНБ) і ўключыў у яе склад свайго галоўнага стратэга Стыва Бэнана.
Пэтыцыя заклікае забараніць прэзыдэнту Дональду Трампу ўезд у краіну ў рамках дзяржаўнага візыту, калі кіраўнік замежнай дзяржавы прымаецца каралевай.
У паведамленьні, зробленым прэс-сакратаром чэскага прэзыдэнта, сказана, што Мілаш Зэман «даўно выступае супраць прыёму мігрантаў-мусульман; яго прыярытэтам зьяўляецца бясьпека чэскіх грамадзян», і цяпер «ён здабыў саюзьніка ў Злучаных Штатах».
Кіруючая кааліцыя нямецкіх партый Хрысціянска-сацыяльны саюз і Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХСС / ХДС) у якасьці адзінага кандыдата вылучыць па пасаду канцлера Ангелу Мэркель, заявіў прэм’ер-міністар Баварыі Хорст Зеехофэр.
Фэдэральны акруговы суд у Нью-Ёрку наклаў часовую забарону на высылку мігрантаў зь дзеючымі амэрыканскімі візамі з аэрапортаў ЗША, нягледзячы на ўказ прэзыдэнта Дональда Трампа.
Прэс-служба Крамля паведаміла, што бакі выказалі гатоўнасьць да сумеснай працы "па стабілізацыі і разьвіцьці" двухбаковых адносінаў на "канструктыўнай, раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай аснове".
Загрузіць яшчэ