Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк пра Трампа: Няма адказу на галоўнае пытаньне


Кіраўнік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што галоўным пытаньнем для беларусаў у дзейнасьці новай вашынгтонскай адміністрацыі павінна быць яе стаўленьне да Расеі.

У артыкуле «Няма адказу на галоўнае пытаньне», які зьмешчаны на сайце КХП-БНФ, лідэр партыі Зянон Пазьняк камэнтуе крокі, якія Дональд Трамп зрабіў у першыя дні свайго прэзыдэнцтва і засяроджвае ўвагу на тэме, якую лічыць галоўнай:

Калі Амэрыка спасуе перад Масквой ды пойдзе на гешэфт з Пуціным і пакіне Ўкраіну без дапамогі, то ўсё станоўчае, што робіць і зьбіраецца рабіць Трамп у Амэрыцы, ужо ня будзе мець для нас ніякага значэньня.

«Для нас, беларусаў, галоўнае пытаньне — як Трамп паставіцца да Расеі і да расейскай агрэсіі супраць Украіны, і ці падтрымае Амэрыка Ўкраіну, — піша Пазьняк. — Ад гэтага рашэньня залежаць ня толькі справы ва Ўкраіне, але і ў Беларусі і ўвогуле ў Эўропе. Якой будзе пазыцыя Трампа — невядома. Аднак, калі яна будзе такой, як прагучала тое ў час выбарчай кампаніі, і калі Амэрыка спасуе перад Масквой ды пойдзе на гешэфт з Пуціным і пакіне Ўкраіну без дапамогі, то ўсё станоўчае, што робіць і зьбіраецца рабіць Трамп у Амэрыцы, ужо ня будзе мець для нас ніякага значэньня. Што беларусам з таго, чаго набудуе там Трамп, і з таго, што амэрыканцы стануць квітнець, у той час, калі ў Беларусь палезуць маскоўскія акупанты, каб зьнішчыць краіну і забраць нашу волю!? Лепш бы такога не адбылося. Але калі здарыцца, то беларусы ўздымуцца, будуць змагацца з агрэсарам і перамогуць», — перакананы Зянон Пазьняк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG