Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапанова пераназваць Чарнобыльскі шлях у Астравецкі не знайшла падтрымкі


Круглы стол «Спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі!»

На круглым стале «Спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі!», які арганізавала партыя БХД, актывісты Антыядзернага руху прапанавалі зьмяніць назву традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» на «Астравецкі шлях», каб прыцягнуць больш увагі да праблемаў будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Прапанову імпэтна абмяркоўвалі, але ў выніку не падтрымалі. У прыватнасьці, намесьнік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук запярэчыў:

«Чарнобыльскі шлях праводзіцца ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў, гэта ўжо брэнд, вядомы ва ўсім сьвеце, гэта памяць аб ахвярах і пацярпелых, напамін аб небясьпецы, якую нясе Астравецкая АЭС. І трэба захоўваць пераемнасьць. Таму назву мяняць нельга».

Паседжаньне аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху-2017» вырашана правесьці 15 лютага а 12-й гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG