Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў кіраўніка «Газпрома» і пажадаў «садзейнічаць рашэньню» беларуска-расейскіх пытаньняў


Старшыня праўленьня расейскай кампаніі «Газпром» Аляксей Мілер (зьлева) і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Старшыня праўленьня расейскай кампаніі «Газпром» Аляксей Мілер (зьлева) і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Старшыня праўленьня расейскай кампаніі «Газпром» Аляксей Мілер адзначае 55-годзьдзе 31 студзеня. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, як перадае ягоная прэс-служба, павіншаваў Мілера:

«Перакананы, што ваш прафэсіяналізм, кіраўнічы досьвед, мэтанакіраванасьць і ў далейшым будуць спрыяць разьвіцьцю расейскага газавага комплексу, умацаваньню пазыцыяў ПАТ „Газпром“ у краіне і за мяжой, а таксама рашэньню актуальных пытаньняў беларуска-расейскага ўзаемадзеяньня ў канструктыўным ключы і на ўзаемавыгаднай аснове», — гаворыцца ў віншаваньні.

Гэта ня першы раз, калі Лукашэнка віншуе Мілера: ён віншаваў кіраўніка «Газпрома» зь 50-годзьдзем.

Тым часам між Беларусьсю і Расеяй зацягнулася «нафтагазавая вайна». Эканамічная спрэчка ідзе ад сярэдзіны 2016 году, калі Расея запатрабавала ад Беларусі больш як 200 млн даляраў запазычанасьці за газ (сёньня Расея заяўляе пра запазычанасьць у 550 млн), а Беларусь, не прызнаўшы запазычанасьці, вырашыла падвысіць тарыфы на транзыт расейскай нафты ў аднабаковым парадку. У выніку Расея скараціла пастаўкі нафты з 24 млн т на год да 18 млн т, зьбіраецца скарачаць яшчэ больш. Пытаньні тарыфаў і запазычанасьці на момант публікацыі ня вырашаныя, будаўніцтва «Газпром-цэнтру» на месцы зьнесенага Маскоўскага аўтавакзалу ў Менску замарожанае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG