Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Чэхіі паведляе пра ўзлом пошты сваіх супрацоўнікаў


Міністэрства замежных справаў Чэхіі заявіла, што невядомыя хакеры ўзламалі яго сэрвэры і атрымалі доступ да электроннай пошты дзясяткаў супрацоўнікаў ведамства.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на кіраўніка МЗС Чэхіі Любаміра Зааралэка, характар узлому падобны да кібэратакі на сэрвэры Дэмакратычнай партыі ЗША, праведзенай падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах. Зааралэк дадаў, што хакеры хутчэй за ўсё дзейнічалі з-за мяжы, але ня стаў называць краіну, зь якой маглі правесьці кібэратаку.

Міністар адзначыў, што атрымаць доступ да якой-небудзь сакрэтнай інфармацыі зламысьнікам не ўдалося.

У верасьні 2016 году чэская Служба бясьпекі і інфармацыі заявіла, што Расея вядзе «інфармацыйную вайну» і на тэрыторыі Чэхіі. Паводле зьвестак чэскай контравыведкі, Масква арганізавала працу цэлай сеткі агентаў і групаў, якія займаюцца прапагандай. На думку ўладаў Чэхіі, гэтая сетка можа быць выкарыстана для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.

XS
SM
MD
LG