Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўпусьцілі ў краіну больш як 870 уцекачоў, нягледзячы на ​​забарону


\

Улады ЗША дазволілі ўехаць у краіну больш, як 870 уцекачам. Пра гэта абвясьціў кіраўнік мытнай і памежнай службы ЗША Кэвін Макалінан.

Нягледзячы на ўведзеную прэзыдэнтам Дональдам Трампам часовую забарону на прыём любых бежанцаў і на ўезд грамадзян сямі мусульманскіх краін, выключэньне было зроблена з-за складанасьцяў у рэалізацыі гэтых жорсткіх абмежаваньняў.

Забарону не падтрымалі і некалькі прафэсійных амэрыканскіх дыпляматаў.

Група членаў адміністрацыі — у тым ліку міністар абароны Джым Мэціс, міністар унутранай бясьпекі Джон Кэлі і будучы дзяржсакратар Рэкс Тылерсан заявілі, што ня мелі дэталёвай інфармацыі аб распараджэньні Трампа.

30 студзеня Трамп звольніў прадстаўніка дэмакратаў Салі Йетс, якая выконвала абавязкі міністра юстыцыі, пасьля таго, як яна адмовілася абараняць у судах указ прэзыдэнта і публічна задалася пытаньнем аб канстытуцыйнасьці гэтага ўказу.

XS
SM
MD
LG