Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску міліцыя затрымала журналіста Грамадзкага тэлебачаньня Данбасу і запатрабавала пакінуць Беларусь


Віталь Сізоў

Інцыдэнт адбыўся ў гатэлі, дзе спынілася здымачная група незалежнага ўкраінскага тэлеканалу, які вяшчае на Данбас. Ад Віталя Сізова запатрабавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі з-за расейскіх сьпісаў непажаданых асоб.

Карэспандэнт тэлеканалу Віталь Сізоў прыехаў у Менск, каб зрабіць рэпартаж пра паседжаньне Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе, якое пройдзе сёньня ў Менску. У Віталя Сізова ёсьць акрэдытацыя МЗС Беларусі, журналісты гэгага тэлеканалу не адзін раз бывалі ў Менску.

А 02.45 па менскім часе часе ў нумар гатэля, дзе спынілася здымачная група Грамадзкага тэлебачаньня Данбасу, увайшлі беларускія міліцыянты і сілай забралі Сізова ў Цэнтральную раённую ўправу міліцыі. Прычына затрыманьня — нібыта знаходжаньне Віталя ў расейскіх сьпісах асоб, якім забаронены ўезд.

Як паведаміў Свабодзе прадстаўнік Грамадзкага тэлебачаньня Данбасу Аляксей Мацука, Віталя Сізова вызвалілі каля 7-й гадзіны раніцы.

«Тут мне распавялі, што Расейская Фэдэрацыя забараніла мне ўезд на яе тэрыторыю да 2021 года. Беларусь і Расея зьяўляюцца саюзнай дзяржавай, таму забарона на ўезд распаўсюджваецца і на Беларусь. У райадзьдзеле мне некалькі разоў паўтарылі, што забарона на ўезд — ініцыятыва Расеі, да якой Беларусь ня мае дачыненьня, таму даведацца прычыны забароны я ня змог. Мне рэкамэндавалі пакінуць Беларусь цягам 24 гадзін, што я і так плянаваў зрабіць. Дзякуй украінскаму консульству і амбасадзе за апэратыўную рэакцыю і дапамогу. Са мной усё ў парадку », — паведаміў сам Віталь Сізоў пасьля вызваленьня.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG