Пра гэта падчас брыфінгу ў Белым доме 8 лютага заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Злучаных Штатаў Шон Спайсэр.
Джэф Сэшнс прыведзены да прысягі і заняў пасаду міністра юстыцыі і генэральнага пракурора ЗША.
Сёньня міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі вытупіў з праграмнай прамовай у сэйме краіны. Дэпутат ад лібэральнай «Грамадзянскай плятформы», шматгадовы старшыня парлямэнцкай групы па справах Беларусі Робэрт Тышкевіч раскрытыкаваў прамову і назваў сымбалем краху польскай усходняй палітыкі справу Беларусі.
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што заплянаваныя сёлета расейска-беларускія ваенныя вучэньні «Захад-2017» дэманструюць падрыхтоўку гэтых краінаў да вайны з Захадам.
Расейская «Новая газэта» паведаміла, што камандзір батальёну сэпаратыстаў «Самалі» Міхаіл Талстых, вядомы пад мянушкай Гіві, быў забіты чатырма сваімі падначаленымі.
Расейскі Генштаб пацьвердзіў, што расейскі бамбавік, выконваючы баявую задачу ў раёне гораду Эль-Баб, выпадкова нанёс удар па аб’екце, дзе знаходзіліся турэцкія вайскоўцы.
Беларусь выдала Азэрбайджану блогера Аляксандра Лапшына, грамадзяніна Расеі, Украіны і Ізраіля. Яму пагражае да 8 гадоў турмы па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Азэрбайджану: за неаднаразовыя публічныя заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы і незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Азэрбайджану.
Украіна зноў апынулася ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасьці. Што стаіць за абвастрэньнем сытуацыі на Данбасе? Ці памянялася пазыцыя ЗША адносна расейска-ўкраінскага канфлікту? Пра што сьведчыць заява прадстаўніка амэрыканскай адміністрацыі наконт захаваньня санкцыяў супраць Расеі?
Прэм’ер-міністар Армэніі Карэн Карапэт'ян адмяніў камандзіроўку намесьніка начальніка армянскай паліцыі Вардана Егіязар'яна ў Беларусь, гаворыцца ў паведамленьні на сайце армянскага ўраду. Пра прычыны рашэньне не паведамляецца.
Аляксандр Быўшаў жыве ў маленькім пасёлку Кромы Арлоўскай вобласьці.
Кандыдат у судзьдзі Вярхоўнага суду ЗША Ніл Горсач раскрытыкаваў выказваньні прэзыдэнта Дональда Трампа пра амэрыканскую судовую супольнасьць — нягледзячы на тое, што менавіта Трамп усяго 8 дзён таму ўнёс кандыдатуру Горсача на разгляд у Сэнат.
Аляксандар Лапшын пасьля экстрадыцыі зь Менску зьмешчаны ў сьледчы ізалятар № 1 гораду Баку. Паводле крымінальных артыкулаў, па якіх ён абвінавачаны, Лапшыну пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
Скаргаў з боку беларускіх грамадзян на якія-колечы праблемы пры перасячэньні расейскай мяжы пакуль няма.
Рассельгаснагляд адклаў візыт сваіх адмыслоўцаў у Беларусь, асьцерагаючыся «правакацыйных дзеяньняў зь беларускага боку», паведамляе прэс-служба расейскага ведамства.
Цягам лютага Рассельгаснагляд забараніў увоз малочнай і харчовай прадукцыі з шэрагу прадпрыемстваў Беларусі. Расейскі бок тлумачыць гэта санітарнымі парушэньнямі, а таксама махлярствам і фальсыфікацыямі.
У першы дзень адкрыцьця ХХIV Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу некаторыя расейскія выдавецтвы выставілі на свае стэнды кнігі, якія былі расцэненыя наведнікамі як тыя, што распальваюць міжнацыянальную варожасьць. 9 лютага раніцай гэтую літаратуру прыбралі.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык сёньня на брыфінгу адказаў на пытаньні журналістаў, зьвязаныя з экстрадыцыяй у Азэрбайджан зь Беларусі блогера Аляксандра Лапшына.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту выказаў занепакоенасьць у сувязі з рашэньнем у справе Аляксея Навальнага.
У Вялікай Брытаніі Палата грамадаў 8 лютага ўхваліла законапраект аб выхадзе краіны з Эўрапейскага зьвязу. На фінальным этапе дэбатаў за дакумэнт прагаласавала большасьць дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту.
Cьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Пол Раян прадказаў правал спробаў прэзыдэнта Трампа наладзіць добрыя дачыненьні з Расеяй.
Апошні не арыштаваны расейскімі ўладамі ўдзельнік хакерскай групы «Шалтай-Болтай» 8 лютага назваў сваё імя інтэрнэт-выданьню «Фонтанка».
Група сэнатараў ЗША прапануе законапраект, які ўскладніць магчымасьць адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа скасаваць санкцыі супраць Масквы, уведзеныя праз расейскую агрэсію ва Украіне.
8 лютага прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку.
Галоўная тэма стэнда амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі на Менскім міжнародным кніжным кірмашы — амэрыканскія нобэлеўскія ляўрэаты па літаратуры. У цэнтры экспазыцыі — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2016 году Боб Дылан, ягоныя кнігі, дыскі, кружэлкі.
Расейскае агенцтва «РИА Новости» распаўсюдзіла паведамленьне Генпракуратуры Беларусі аб выдачы Азэрбайджану расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына.
Каля пасольства Беларусі ў сталіцы Армэніі адбыўся пікет супраць выдачы зь Беларусі Азэрбайджану блогера Аляксандра Лапшына.
Жонка блогера Аляксандра Лапшына, паводле прадстаўніка консульскага аддзелу амбасады Расейі ў Менску, шакаваная нагэтулькі хуткай выдачай яе мужа Азэрбайджану.
У Кіеве сьледчая група, якая расьсьледуе справу пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета, абвясьціла першыя вынікі: падазраваныя ёсьць, але абвінавачаньні супраць іх ня вылучаныя.
Усе прадстаўленыя ў Нацыянальным сходзе Армэніі палітычныя сілы асуджаюць рашэньне Беларусі аб выдачы расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына Азэрбайджану, рэзка крытыкуючы пры гэтым Аляксандра Лукашэнку.
Гэта элітнае фарміраваньне валодае вялікім уплывам у Іране.
8 лютага ў Менгарвыканкам паўторна пададзеная заяўка на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця з нагоды Дня Волі. 7 лютага гарадзкія ўлады даслалі адказ на першую заяўку, у якім напісалі, што «ўласна заяўкі не было».
Прапануецца таксама, каб у кожнай выбарчай акрузе быў толькі адзін, так званы дзяжурны ўчастак, дзе можна прагаласаваць датэрмінова.
Ленінскі раённы суд Кірава прызнаў расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжах па справе «Кіраўлесу», паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду. Прысуд у дачыненьні да яго і бізнэсмэна Пятра Афіцэрава павінен быць абвешчаны яшчэ сёньня.
Міністэрства замежных спраў Расеі апублікавала камэнтар, які датычыцца рашэньня Беларусі аб выдачы блогера Аляксандра Лапшына Азэрбайджану.
Выдача Беларусьсю Азэрбайджану грамадзяніна Расеі і Ізраіля, вядомага блогера Аляксандра Лапшына сьведчыць аб захадах Баку па абароне ўласных нацыянальных інтарэсаў, заявіў журналістам віцэ-прэмʼер краіны Алі Ахмэдаў.
Марын Лё Пэн ідзе на прэзыдэнцкія выбары ў Францыі пад лёзунгам выхаду з Эўразьвязу. Лідэр партыі «Нацыянальны фронт» заявіла ў эфіры тэлеканалу LCI, што ў выпадку сваёй перамогі правядзе рэфэрэндум аб выхадзе з ЭЗ. А калі грамадзяне яе не падтрымаюць, Лё Пэн паабяцала сысьці ў адстаўку.
Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон 7 лютага ў Брусэлі перасьцярог НАТО ад хуткага ўмацаваньня сувязяў зь яго краінай і выступіў супраць мяркуемага адкрыцьця прадстаўніцтва альянсу ў Кішынёве.
Тэрміны правядзеньня пасяджэньня Вышэйшага дзяржаўнага савету «Саюзнай дзяржавы» пакуль ня ўзгодненыя, заявіў журналістам прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.
Пры цяперашнім складзе вышэйшага судовага органу краіны галасы могуць падзяліцца пароўну.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель 7 лютага заклікала прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна выкарыстаць уплыў на сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны, каб дапамагчы пакласьці канец баявым дзеяньням.
Міністэрства замежных спраў Украіны запрасіла амбасадара Нямеччыны Эрнста Райхеля для тлумачэньняў у сувязі з заявамі аб урэгуляваньні ўзброенага канфлікту ў Данбасе.
Як будуць складвацца стасункі паміж Беларусьсю і Расеяй? Якія «чырвоныя лініі» Крамля для Беларусі, і ці мяняюцца яны з цягам часу? Што ня зьменіцца ў двухбаковых стасунках?
Рэфэрэндум аб перайменаваньні Паўднёвай Асэтыі (ПА) пройдзе 9 красавіка. Лідэр сэпаратысцкага кіраўніцтва Паўднёвай Асэтыіі Леанід Цібілаў падпісаў адпаведны ўказ 6 лютага.
«Гавары праўду» распачала кампанію пэрсанальных зваротаў да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем адмяніць дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства». Таксама актывісты зьвярнуліся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з просьбай накіраваць у Канстытуцыйны суд запыт аб праверцы дэкрэту № 3 на прадмет яго адпаведнасьці Канстытуцыі.
4 лютага шэсьць прарасейскіх актывістаў зладзілі пікет на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Трымаючы ў руках маленькі расейскі трыкалёр, удзельнікі запісалі відэазварот, у якім выказвалі салідарнасьць з Расеяй і абражалі краіны Захаду.
Рассельгаснагляд ня бачыць прычын для хваляваньня з нагоды заяў МУС Беларусі, якое праводзіць шэраг праверак у дачыненьні да чыноўнікаў расейскай службы і працягвае заяўляць у правамернасьці сваіх рашэньняў адносна паставак сельгаспрадукцыі зь Беларусі, заявіла прэс-сакратар ведамства Юлія Мэлана.
Здымаць санкцыі з Расеі пакуль рана, бо сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны застаецца нездавальняючай, а ўмовы менскіх пагадненьняў не выконваюцца.
Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі на сваім пасяджэньні 7 студзеня вырашыў паўторна падаць заяўку на правядзеньне шэсьця ў Менску.
Чым больш людзі чытаюць навіны і дзеляцца імі, тым больш будзе ўзьнікаць фальшывых, хлусьлівых, ці, як цяпер кажуць, фэйкавых навінаў.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала заяву пра тое, што цяпер праводзіцца шэраг праверак «па дзеяньнях, якія зьмяшчаюць прыкметы злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 249 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ( „Дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта“)».
Загрузіць яшчэ