Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Графолягі пацьвердзілі, што Валэнса ўласнаручна напісаў згоду супрацоўнічаць са спэцслужбамі


Лех Валэнса
Лех Валэнса

Графалягічная экспэртыза пацьвердзіла, што Лех Валэнса, былы прэзыдэнт Польшчы і колішні лідэр прафсаюзу «Салідарнасьць», уласнаручна напісаў і падпісаў абавязаньне сакрэтна супрацоўнічаць з камуністычнай службай бясьпекі у першай палове 1970-х.

«Высновы адназначныя і не пакідаюць сумневаў. Напісанае ўручную абавязаньне распачаць супрацоўніцтва [са службай бясьпекі] было поўнасьцю зробленае рукою Леха Валэнсы. Пацьверджаньні атрыманьня грошай былі падпісаныя Валэнсам», — сказаў пракурор Анджэй Пазорскі з Інстытуту нацыянальнай памяці, дзе захоўваюцца архівы камуністычнай службы бясьпекі.

Летась у лютым стала вядома, што што сярод дакумэнтаў, знойдзеных у доме былога кіраўніка МУС Польшчы генэрала Чэслава Кішчака, знаходзіцца тэчка з дакумэнтамі, якія тычацца працы сакрэтнага супрацоўніка з псэўданімам «Болек», і абавязаньне аб супрацоўніцтве, падпісанае Лехам Валэнсам. З дакумэнтаў вынікае, што Валэнса пагадзіўся на тайнае супрацоўніцтва са службай бясьпекі ў 1970 годзе, неўзабаве пасьля крывавага задушэньня рабочага страйку ў Гданьску. Тады міліцыя расстраляла некалькі дзясяткаў работнікаў. Валэнса, паводле дакумэнтаў, быў тайным агентам пад псэўданімам «Болек» цягам 6 гадоў. Напісаў больш за сотню даносаў на сваіх калегаў, работнікаў Гданьскай вэрфі, і пра тое, што адбывалася ў іх асяродзьдзі. За свае даносы агент «Болек» атрымліваў грошы.

Лех Валэнса адпрэчыў сваё супрацоўніцтва з камуністычнай спэцслужбай і заявіў, што дакумэнты зь нібыта ягонымі запіскамі і подпісамі ў тэчцы «Болека» — падробленыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG