Расея і Кітай заблякавалі прыняцьце ў Радзе Бясьпекі ААН праекту рэзалюцыі, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да Сырыі за напад з ужываньнем атрутных рэчываў.
У кватэрах дзьвюх расейскіх праваабаронцаў, былых сябраў Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы, адбыліся ператрусы.
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны зарэгістравала партыю Міхаіла Саакашвілі «Рух новых сіл».
Чаму слаба чуваць голас людзей мастацтва і літаратуры ў падтрымку абаронцаў Курапаты і якія пэрспэктывы перамоваў з уладамі?
Беларусь у 2016 годзе атрымоўвала 96 працэнтаў імпартаванай зброі з Расеі. Такія зьвесткі ўтрымліваюцца ў базе дадзеных Стакгольмскага міжнароднага інстытуту праблемаў міру (SIPRI).
Падчас наведваньня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплянтацыі органаў і тканак Аляксандар Лукашэнка заявіў пра намер уключыць у школьныя падручнікі новы погляд на станаўленьне беларускай дзяржаўнасьці ў IX стагодзьдзі.
100-гадовы юбілей расейскай рэвалюцыі актуалізаваў цікавасьць да самога фэномэну рэвалюцыі. З чаго раптам здараюцца гэтыя катаклізмы, калі ніхто іх не прадказвае? Ці можна іх прадухіліць? Як ацэньваць рэвалюцыі і іх вынікі? Як сьвята народаў ці як вялізную трагедыю? Адказы дадзеныя ў тысячах кніг, аднак пытаньні застаюцца.
Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 28 лютага на прэс-канфэрэнцыі ў Менску пракамэнтаваў сытуацыю вакол Курапатаў.
На зварот слонімцаў да Палаты прадстаўнікоў з патрабаваньнем зраўняць на практыцы статус беларускай мовы з расейскай у заканадаўчай сфэры і выдаваць прынятыя парлямэнтам законы па-беларуску, прыйшоў адмоўны адказ.
У базу дадзеных замежных грамадзян, непажаданых для знаходжаньня на тэрыторыі Расеі ці Беларусі, унесена 1,7 млн чалавек, у тым ліку 350 тысяч грамадзян Украіны.
Старшыня руху «За свабоду» патрабуе лічыць вынікі паседжаньня камісіі па ўнясеньні зьменаў у плян дэталёвага плянаваньня несапраўднымі, правесьці паўторнае грамадзкае абмеркаваньне і прыпыніць будаўніцтва на ўчастку каля Курапатаў да атрыманьня вынікаў гэтага абмеркаваньня.
Партыя БНФ, рух «За свабоду» і кампанія «Гавары праўду» ня бралі ўдзелу ў арганізацыі першых «Маршаў недармаедаў». Але цяпер падкарэктавалі свае пазыцыі.
Упаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Тацяна Маскалькова заявіла «Вестям», што ўказ прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб прызнаньні ў Расеі дакумэнтаў жыхароў так званых «ДНР» і «ЛНР» — «вымушаная гуманітарная акцыя».
Сёлета ініцыятарам вылучэньня стаў дырэктар навукова-дасьледчага інстытута Офіса міру Базэля ў Швайцарыі Алін Варэ «за неверагодныя намаганьні ў зьнішчэньні ядзернай зброі».
Стратэгія прадугледжвае таксама меры процідзеяньня іншым экстрэмісцкім групоўкам.
Былы літоўскі афіцэр і грамадзянін Расеі атрымалі 5 і 10 гадоў турмы адпаведна. Інфармацыя пра літоўскую армію і паветраныя сілы НАТО каштавала ад 500 да 1000 эўра.
Ураджэнец бразыльскага гораду Сан-Паўлу Рафаэль Маркес Лусваргі ваяваў у Данбасе на баку самаабвешчаных рэспублік каля году. У 2016-м яго арыштавалі ва Ўкраіне і асудзілі на 13 гадоў пазбаўленьня волі.
Газэта адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» заклікае стварыць у Курапатах Усебеларускі мэмарыял памяці і смутку, які будуць наведваць і актывісты «Маладога Фронту», і актывісты БРСМ.
Амэрыканскі сэнатар Марка Рубіё прапанаваў назваць вуліцу насупраць амбасады Расеі ў Вашынгтоне імем забітага апазыцыянэра Барыса Нямцова.
Абаронцам Курапатаў прапанавалі 1 сакавіка абмеркаваць сытуацыю з будаўніцтвам бізнэс-цэнтра ў Менгарвыканкаме з удзелам старшыні выканкаму Андрэя Шорца і адпаведных спэцыялістаў.
Прэзыдэнт накіраваў у фэдэральныя ведамствы свае прапановы наконт дзяржвыдаткаў.
Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што перадало ў Белы дом папярэдні плян, як нанесьці паразу экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава».
У лягеры абаронцаў Курапатаў ля будаўнічай пляцоўкі ў Зялёным Лузе побач з мэмарыялам «Курапаты» ноччу заставалася каля 20 чалавек.
Улады дзяржавы Кірыбаці афіцыйна адмовіліся перадаць некалькі выспаў пад праект аднаўленьня Расейскай імпэрыі ў Ціхім акіяне, паведамляе PNGnews (навінны рэсурс Папуа-Новай Гвінэі).
Журналіст Радыё Свабода Сяргей Хазаў-Касія сустрэўся з вызваленым з расейскай калёніі Ільдарам Дадзіным, катаваньне якога за кратамі атрымала шырокі розгалас ня толькі ў Расеі.
Доўг беларускіх кампаній за пастаўлены Расеяй газ дасягнуў амаль 600 мільёнаў даляраў, заявіў расейскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін па выніках перагавораў у Душанбэ з кіраўніком Таджыкістану Эмамалі Рахмонам паабяцаў, што Расея і Таджыкістан «вырашаць праблему», зьвязаную з забаронай на ўезд у РФ высланых грамадзян гэтай краіны.
У Беларусі цэнтры часовага ўтрыманьня незаконных мігрантаў будуць створаныя ў Віцебску, Гомлі і Лідзе.
Начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык заявіў, што падаўжэньне Эўразьвязам абмежаваньняў у дачыненьні да беларускай дзяржавы не адпавядае «духу разьвіцьця супрацоўніцтва» паміж Менскам і Брусэлем.
Ня менш за 50 чалавек прынялі ўдзел у надзвычайным сходзе побач з будаўнічай пляцоўкай каля мэмарыяльнага комплексу Курапаты.
Дзяржава не зацікаўленая ў беларусізацыі мясцовых вытворцаў і абмяжоўвае выкарыстаньне роднай мовы ў іх дзейнасьці. Гэта вынікае з новых нормаў стандартызацыі прадукцыі СТБ 1100-2016, якія набылі моц ад 1 лютага.
Адзін з арганізатараў менскага «Маршу абураных беларусаў» 17 лютага Мікола Статкевіч распавёў Свабодзе пра мэту і пляны акцыяў пратэсту. У інтэрвію мы задалі палітыку пытаньні, якія гучалі падчас апошніх мітынгаў і шэсьцяў «недармаедаў» у розных гарадах краіны.
Кіраўнік працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з парлямэнтам Польшчы Анатоль Навумовіч пракамэнтаваў правядзеньне маршу ў памяць «праклятых салдат», які адбыўся 26 лютага 2017 году ў Гайнаўцы.
Колькі грошай мае прэзыдэнт Азэрбайджану і ягоная сямʼя, і што ім належыць у краіне?
Камісія разгляду вынікаў грамадзкіх слуханьняў сабралася сёньня ў адміністрацыі Першамайскага раёну і зацьвердзіла дэталёвы плян, у якім канфліктная пляцоўка, дзе нядаўна пачалося будаўніцтва бізнэс-цэнтру, застаецца па-за ахоўнай зонай.
Рада Эўропы працягнула на год санкцыі ў дачыненьні да афіцыйнага Менску. У ліку санкцыяў — эмбарга на пастаўкі зброі і забарона на ўезд чатыром асобам, пра якіх сказана, што яны маюць дачыненьне да зьнікненьняў людзей у 1999–2000 гадах.
З канца сакавіка сёлета грамадзяне Грузіі змогуць бязь візаў наведваць краіны Шэнгенскай зоны на кароткатэрміновы пэрыяд. Пра гэта заявіў прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях міграцыі, унутраных справаў і грамадзянства Дымітрыс Аўрамопуляс.
Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) заклікала новую адміністрацыю ЗША працягваць аказваць падтрымку незалежнай сувэрэннай Беларусі, кіруючыся сваімі нацыянальнымі інтарэсамі ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі каштоўнасьцямі.
Адміністрацыя ЗША 27 лютага разашле бюджэтныя прапановы, якія прадугледжваюць абяцанае павелічэньне прэзыдэнтам Дональдам Трампам выдаткаў на абарону. Пра гэта паведамляе Reuters і Associated Press са спасылкай на афіцыйных асобаў, знаёмых з пытаньнем.
У цэнтры расейскай сталіцы Масквы каля ўладкаванага грамадзкасьцю «мэмарыялу» апазыцыйнаму палітыку Барысу Нямцову паліцыя затрымала шасьцярых чалавек.
Які сымбалізм прысутны ў беларускіх падарунках першым асобам Украіны, Свабода высьвятляла ў кіеўскіх музэях.
Прэмʼер-міністар Францыі Бэрнар Казьнёў абвясьціў пра пачатак кампаніі супраць лідэркі ўльтраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн, якая выступае кандыдатам на выбарах прэзыдэнта краіны.
Каля трохсот жыхароў Баранавічаў выйшлі на плошчу Леніна ў цэнтры гораду. Гараджане прынялі рэзалюцыю, якую накіруюць уладам дзяржавы.
26 лютага ў Бабруйску адначасова зь іншымі гарадамі прайшоў мітынг супраць прэзыдэнцкага дэкрэту «аб дармаедах».
Будаўніцтва на тэрыторыі ўрочышча Курапаты, на магілах тысячаў нашых землякоў, бязьвінных ахвяраў таталітарнага рэжыму зьяўляецца злачынствам супраць памяці продкаў, супраць Беларусі і беларускага народу, заяўляе Рада БНР.
Іміграцыйныя ўлады Злучаных Штатаў адмовіліся ўпусьціць у краіну сырыйскага кінаапэратара Халеда Хаціба, які ўдзельнічаў у працы над намінаваным на «Оскара» фільмам пра грамадзянскую вайну ў Сырыі.
Шосты дзень працягваецца кругласутачная акцыя салідарнасьці ля ўрочышча Курапаты, месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. 25 лютага каля 50 чалавек стала знаходзяцца ў намётавым мястэчку. Кроніка суботы – ў паведамленьнях карэспандэнтаў Свабоды.
Лібэральна-дэмакратычная партыя распаўсюдзіла адмысловую заяву наконт сытуацыі вакол Курапатаў, дзе заклікала «неадкладна замарозіць будаўніцтва».
На захадзе Сырыі ў горадзе Хомс пры падрыве сьмяротнікаў ля будынкаў, дзе разьмешчаныя службы бясьпекі рэжыму Башара Асада, загінулі больш за сорак чалавек, паведаміў Сырыйскі цэнтар маніторынгу парушэньняў правоў чалавека.
Учора, 24 лютага, суд Ленінскага раёну Менску прыняў рашэньне аб спыненьні адміністратыўнай справы адносна лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі за акцыю ў падтрымку «Белсату», што адбылася 20 сьнежня 2016 году.
Загрузіць яшчэ