Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон накіраваў Трампу плян барацьбы з «Ісламскай дзяржавай»


Стратэгія прадугледжвае таксама меры процідзеяньня іншым экстрэмісцкім групоўкам.

Пэнтагон паведаміў, што накіраваў у Белы дом папярэдні плян барацьбы з «Ісламскай дзяржавай» у Іраку і Сырыі, а пазьней міністар абароны Джым Мэтыс распавядзе прадстаўнікам адміністрацыі пра дэталі гэтага пляну.

Афіцыйны прадстаўнік Пэнтагона Джэф Дэвіс назваў дакумэнт рамачнай канцэпцыяй больш маштабнага пляну, нацэленага на барацьбу з экстрэмісцкай групоўкай ня толькі ў Сырыі і Іраку, дзе ІД спрабуе стварыць ісламскі халіфат, але і за межамі гэтых краін.

Ніякіх падрабязнасьцяў Дэвіс не прадставіў.

Аднак кіраўнік Абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў генэрал Джозэф Данфорд на мінулым тыдні заявіў, што стратэгія будзе таксама ўключаць плян барацьбы з «Аль-Каідай» і іншымі экстрэмісцкімі групоўкамі на Блізкім Усходзе і па ўсім сьвеце. Ён таксама падкрэсьліў, што плян не абмяжоўваецца ваеннымі мерамі і носіць «ваенна-палітычны» характар.

XS
SM
MD
LG