Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ініцыятарам вылучэньня стаў дырэктар навукова-дасьледчага інстытута Офіса міру Базэля ў Швайцарыі Алін Варэ «за неверагодныя намаганьні ў зьнішчэньні ядзернай зброі».

«У сьвятле апошніх турэцка-расейскіх адносін, сырыйскага працэсу, прэзыдэнт працуе паміж Украінай і Расеяй, я думаю, што міжнародная супольнасьць бачыць, што прэзыдэнт шчыра хоча, каб у нас быў мір. А яго апошні зварот у ААН, калі ён заклікаў забясьпечыць мір без ядзернай зброі — гэта таксама вялікая мэта», — заявіў віцэ-сьпікер парлямэнта Казахстана Уладзімір Бажко.

Для казахаў лік 7 мае магічнае значэньне. Апазыцыйна настроеныя грамадзяне выказваюць здагадку аб тым, што пасьля атрыманьня прэзыдэнтам Нобэлеўскай прэміі міру ў Казахстане адбудзецца перадача улады іншаму кіраўніцтву.

Нурсултану Назарбаеву — 76 гадоў. Да ўлады ў Казахстане ён прыйшоў у 1979 годзе, яшчэ да распаду СССР. У 1990 годзе Назарбаеў стаў першым прэзыдэнтам незалежнага Казахстану.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG