Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Кітай заблякавалі рэзалюцыю ААН па санкцыях супраць Сырыі


Расея і Кітай заблякавалі прыняцьце ў Радзе Бясьпекі ААН праекту рэзалюцыі, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да Сырыі за напад з ужываньнем атрутных рэчываў.

Дакумэнт, падрыхтаваны заходнімі краінамі, набраў мінімальна неабходныя для прыняцьця дзевяць галасоў. Масква і Пэкін скарысталіся правам вэта.

Акрамя Расеі і Кітаю, супраць праекту рэзалюцыі выказалася Балівія, у той час як Эгіпет, Казахстан і Этыёпія пры галасаваньні ўстрымаліся.

«Праект рэзалюцыі не прыняты, паколькі супраць яго прагаласаваў як найменш адзін з пастаянных чальцоў Рады Бясьпекі», — абвясьціў амбасадар Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка, старшыня ў Радзе Бясьпекі ААН у лютым.

Прадстаўнік Вялікабрытаніі пры ААН Мэт'ю Райкфард заявіў, што сваімі дзеяньнямі Расея і Кітай «падарвалі давер сусьветнай супольнасьці да ААН».

Райкфарда выказаў абурэньне тым, што Расея наклала вэта, а Кітай — да яе далучыўся. «Яны, такім чынам, парушаюць уласныя абавязаньні па выкананьні рэжыму нераспаўсюджваньня ў сьвеце», — сказаў ён. Паводле ягонай ацэнкі, такі крок «стаў ударам па даверы да Рады Бясьпекі ААН у сьвеце».

Раней, выступаючы ў Бішкеку, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква не падтрымае ўвядзеньне санкцый супраць Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG