Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер Францыі абвясьціў пра пачатак кампаніі супраць Марын Лё Пэн


Бэрнар Казьнеў

Прэмʼер-міністар Францыі Бэрнар Казьнёў абвясьціў пра пачатак кампаніі супраць лідэркі ўльтраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн, якая выступае кандыдатам на выбарах прэзыдэнта краіны.

Як паведамляе газэта Journal Du Dimanche, у бліжэйшы час ён наведае рэгіёны, дзе адзначаецца моцны ўплыў скрайне правых.

Паводле Казьнёва, узмацненьне пазыцыяў «Нацыянальнага фронту» можа прывесьці да «катастрафічных наступстваў» для Францыі. Ён заявіў, што партыя выступіла супраць усіх захадаў для барацьбы з тэрарызмам, прынятых урадам краіны.

Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі пройдуць у два туры 23 красавіка і 7 траўня. Паводле апошніх апытаньняў Лё Пэн пераможа ў першым туры галасаваньня з 27 адсоткамі галасоў, за ёю — незалежны кандыдат Эмануэль Макрон (25 адсоткаў). Пры гэтым Макрон, як паказваюць сацыялягічныя апытаньні, апярэдзіць Лё Пэн у другім туры з вынікам у 61 працэнт галасоў супраць яе 39%.

XS
SM
MD
LG