Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Грузіі змогуць наведваць ЭЗ бязь візаў з канца сакавіка


G

З канца сакавіка сёлета грамадзяне Грузіі змогуць бязь візаў наведваць краіны Шэнгенскай зоны на кароткатэрміновы пэрыяд. Пра гэта заявіў прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях міграцыі, унутраных справаў і грамадзянства Дымітрыс Аўрамопуляс.

Падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Грузіі Гіёргі Квірыкашвілі, якая праходзіла ў рамках двухдзённага візыту ў Тбілісі, Дымітрыс Аўрамопуляс адзначыў, што Грузія дамаглася вялікага прагрэсу ў працэсе ажыцьцяўленьня рэформаў, што ЭЗ высока ацэньвае гэты прагрэс. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пэрспэктывы паглыбленьня супрацы Грузіі і ЭЗ і працягу працэсу аказаньня дапамогі краіне.

У сьнежні 2016 году ў Эўразьвязе быў папярэдне ўхвалены мэханізм адмены візаў. Сёлета 2 лютага Эўрапарлямэнт прагаласаваў за лібэралізацыю візавага рэжыму для грамадзянаў Грузіі.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG