Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прапанаваў павялічыць фінансаваньне Пэнтагону і скараціць бюджэт Дзярждэпартамэнту


Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пачаў працяглы працэс плянаваньня фэдэральнага бюджэту з прапаноў павелічэньня выдаткаў на абарону, пры гэтым прапанаваўшы скараціць бюджэты Дзярждэпартамэнту і шэрагу іншых ведамстваў, у тым ліку Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя.

Як паведамляюць у адміністрацыі, Белы дом выклаў свае ўяўленьні аб фэдэральных выдатках у дакумэнце, які ў панядзелак быў разасланы розным ведамствам. Паводле Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўленьня, больш падрабязны праект бюджэту плянуецца прадставіць у сярэдзіне сакавіка.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Трамп неаднаразова абяцаў умацаваць амэрыканскія ўзброеныя сілы, а ў пятніцу заявіў, што краіну чакае нарошчваньне вайсковай магутнасьці — адно з самых маштабных у гісторыі.

Ён таксама сказаў, што не зьбіраецца дамагацца скарачэньня бюджэту такіх праграм, як Social Security (сацыяльнае забеспячэньне) і Medicare (мэдыцынскае страхаваньне).

Выстаўленыя прэзыдэнтам прапановы напэўна падвергнуцца зьменам, перш чым будзе сфармаваны выніковы праект бюджэту на 2018 фінансавы год, які пачнецца ў кастрычніку.

Кожнае ведамства вылучыць уласныя аргумэнты наконт сваіх бюджэтных патрэбаў, а рашэньне ў фэдэральных расходах будзе прымаць Кангрэс.

У панядзелак Трамп сустракаецца ў Белым доме са сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Полам Раянам і лідэрам сэнацкай большасьці Мітчам Макконэлам, а на наступны дзень выступае з прамовай на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Кангрэсу.

XS
SM
MD
LG