Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Пэнтагон падаў у Белы дом праект пляну перамогі над «Ісламскай дзяржавай»


Ілюстрацыйнае фота. Іракскія сілавікі трымаюць уніз галавой на знак пагарды сьцяг групоўкі «Ісламская дзяржава», які яны садралі ў вызваленай частцы Мосулу, 27 лютага 2017 году

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што перадало ў Белы дом папярэдні плян, як нанесьці паразу экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава».

Як сказаў прадстаўнік Пэнтагону капітан Джэф Дэвіс, гэты плян прадугледжвае шырокае кола пытаньняў пра барацьбу з гэтай групоўкай ва ўсім сьвеце, а ня толькі ў Сырыі і Іраку.

ЗША пераглядаюць сваю стратэгію барацьбы з гэтай групоўкай ў больш шырокім пляне ў час, калі, паводле ацэнак, галоўныя цьвярдыні «Ісламскай дзяржавы» ў гарадах Ар-Рака ў Сырыі і Масуле ў Іраку будуць ліквідаваныя на працягу прыкладна шасьці месяцаў.

XS
SM
MD
LG