Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Пэнтагону нечакана прыбыў у Ірак


Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс

Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс прыбыў у Багдад зь неабвешчаным візытам, мэта якога — каардынацыя намаганьняў у справе разгрому «Ісламскай дзяржавы».

Візыт Мэтыса пачаўся на другі дзень пасьля таго, як прэм’ер-міністар Іраку Хайдар аль-Абадзі абвясьціў новы этап у апэрацыі па разгроме баевікоў на поўначы Іраку — у заходняй частцы гораду Мосул.

Першыя выказваньні Мэтыса ў Багдадзе павінны былі супакоіць ірацкіх лідэраў з нагоды заяваў, выказаных падчас кампаніі прэзыдэнта Дональда Трампа наконт таго, што варта «ўзяць нафту ў Іраку» ў якасьці кампэнсацыі коштаў вайсковай падтрымкі ЗША. Па прыбыцьці Мэтыс заявіў, што Злучаныя Штаты «не прыйшлі ў Ірак, каб захапіць нафту.»

Ірацкія сілы, якія падтрымліваюцца паветранымі ўдарамі ЗША, ужо чатыры месяцы вядуць баі, каб адбіць у джыгадыстаў горад Мосул — цэнтар нафтаздабыўчага раёну Іраку. Ірацкія сілы ўзялі пад кантроль навакольлі ўсходняга боку ракі Тыгр, але баевікі ўсё яшчэ ўтрымліваюць заходнюю частку гораду.

XS
SM
MD
LG