Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уліцкая пра ператрусы ў расейскіх праваабаронцаў: «Жудасны знак»


Зоя Сьветава

У кватэрах дзьвюх расейскіх праваабаронцаў, былых сябраў Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы, адбыліся ператрусы.

Пра ператрус у каардынатаркі праекту супраць карупцыі і катаваньняў у Расеі Gulagu.net Алены Абдулаевай паведаміў заснавальнік праекту Ўладзімір Асечкін на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Ён напісаў, што ў кватэру да Абдулаевай прыйшлі сьледчыя.

Ад раніцы супрацоўнікі спэцслужбаў абшуквалі кватэру праваабаронцы Зоі Сьветавай. Як паведаміла раней Анна Ставіцкая, адвакатка Сьветавай, ператрус быў санкцыянаваны Басманным судом Масквы яшчэ 18 студзеня і праводзіўся па справе кампаніі «Юкос» і кіраванай Міхаілам Хадаркоўскім арганізацыі «Адкрытая Расея». Сьветава раней працавала ў арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» і ў «Фондзе Сорасу» ў Расеі.

Дырэктар праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» ў Расеі Сяргей Нікіцін назваў сёньняшні ператрус у кватэры Зоі Сьветавай «вельмі трывожнай падзеяй». Паводле Нікіціна, Сьветава зьяўляецца адным з найбольш паважаных журналістаў і праваабаронцаў, і зусім незразумела, як яна можа быць зьвязана з крымінальным расьсьледаваньнем у дачыненьні да кампаніі «Юкос».

«Гэты ператрус для мяне — жудасны знак», — сказала Радыё Свабода расейская пісьменьніца Людміла Ўліцкая.

Ператрус у кватэры Сьветавай праводзіўся 12 афіцэрамі са Сьледчага камітэту Расеі, які займаецца расьследаваньнем сурʼёзных злачынстваў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў прагледзелі кнігі і дакумэнты Сьветавай, а таксама спампавалі інфармацыю з электронных носьбітаў.

У сьнежні 2016 года супрацоўнікі Сьледчага камітэту Расеі правялі ператрусы ў кватэрах сямі супрацоўнікаў «Адкрытай Расеі», а таксама ў офісах у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Сьледчы камітэт сьцьвярджае, што шукае доказы адмываньня грошай кіраўнікамі кампаніі «Юкос», якія зьвязаныя зь Міхаілам Хадаркоўскім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG