«Я ня ўпэўнены, што акупацыя Віцебску ці, хутчэй, Гомелю, таму што гэта абсалютна рускамоўны прамысловы горад накшталт Данецку, толькі ў Беларусі, кагосьці ўзрадуе ў Расеі. Паколькі імпэрская ідэя, як мне здаецца, вычарпалася, акупацыя зямель ня дасьць такога ўздыму, які быў бы супастаўны з Алімпіядай і зь першымі тыднямі Крыму. Гэта нецікава нікому», — мяркуе расейскі публіцыст Максім Гаруноў.