Іміграцыйныя ўлады Злучаных Штатаў адмовіліся ўпусьціць у краіну сырыйскага кінаапэратара Халеда Хаціба, які ўдзельнічаў у працы над намінаваным на «Оскара» фільмам пра грамадзянскую вайну ў Сырыі.
Шосты дзень працягваецца кругласутачная акцыя салідарнасьці ля ўрочышча Курапаты, месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. 25 лютага каля 50 чалавек стала знаходзяцца ў намётавым мястэчку. Кроніка суботы – ў паведамленьнях карэспандэнтаў Свабоды.
Лібэральна-дэмакратычная партыя распаўсюдзіла адмысловую заяву наконт сытуацыі вакол Курапатаў, дзе заклікала «неадкладна замарозіць будаўніцтва».
На захадзе Сырыі ў горадзе Хомс пры падрыве сьмяротнікаў ля будынкаў, дзе разьмешчаныя службы бясьпекі рэжыму Башара Асада, загінулі больш за сорак чалавек, паведаміў Сырыйскі цэнтар маніторынгу парушэньняў правоў чалавека.
Учора, 24 лютага, суд Ленінскага раёну Менску прыняў рашэньне аб спыненьні адміністратыўнай справы адносна лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі за акцыю ў падтрымку «Белсату», што адбылася 20 сьнежня 2016 году.
Міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч распавёў пра «неаслабны інфармацыйны накат» на міліцыю, колькасьць міліцыянтаў у краіне і «рэлігію МУС».
Фінансавая пракуратура Францыі пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да жонкі кандыдата ў прэзыдэнты ад правацэнтрыстаў Франсуа Фіёна. Разглядам доказаў будуць займацца адмыслова ўпаўнаважаныя сьледчыя судзьдзі, піша газэта Le Parisien.
Спэцслужбы Нямеччыны некалькі дзесяцігодзьдзяў сачылі за рэдакцыямі міжнародных СМІ, піша часопіс Der Spiegel.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер запытаць «масіўны бюджэт» для ўзброеных сілаў краіны.
Больш за 130 турэцкіх дыпляматаў і іх сямейнікаў зьвярнуліся па палітычны прытулак у Нямеччыне пасьля спробы перавароту летась ў ліпені.
Людзі па-ранейшаму прыходзяць у рэгіянальныя пункты, дзе можна ў пісьмовым выглядзе выказаць свой пратэст. Пра гэта Свабодзе сказаў сёньня кіраўнік Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч.
Паводле зьвестак прадстаўніка NATO, у 2016 годзе колькасьць кібэратакаў на арганізацыю павялічылася на 60%.
13 лютага Аляксандар Лукашэнка паабяцаў галоўнаму рэдактару «Народнай Волі» Ёсіфу Сярэдзічу, што праблемы з распаўсюдам рэгіянальных газэт праз пошту і шапікі «Белсаюздруку» больш ня будзе.
Суд Кіеўскага раёну Сымфэропалю прысудзіў крымска-татарскага актывіста Марлена Мустафаева да 11 дзён арышту, абвінаваціўшы яго ў распаўсюдзе недазволенай сымболікі і атрыбутыкі.
Урадавыя войскі Іраку пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША штурмуюць заходнюю частку Мосулу, паведамляе Kurdistan24.
Пра гэта заявіў сёньня журналістам міністар энэргетыкі Ўладзімер Патупчык перад пасяджэньнем выніковай калегіі Мінэнэрга.
Свабода спытала беларускіх палітыкаў, чаму іх партыі і рухі застаюцца ў баку канфлікту ля Курапатаў.
Кандыдата ў канцлеры Нямеччыны Марціна Шульца падазраюць у фінансавых злоўжываньнях і фаварытызьме падчас старшынаваньня ў Эўрапарлямэнце. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».
Кім Чэн Нам, зводны брат кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына, быў забіты з дапамогай нэрвова-паралітычнага газу VX, паведаміў у чацьвер кіраўнік паліцыі Малайзіі.
ААН бачыць у перамовах «акно магчымасьці» для вырашэньня канфлікту палітычным спосабам.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер павялічыць ядзерны арсэнал краіны, бо, на ягоную думку, яна «адстае ў гэтай галіне».
Сырыйская апазыцыя пры падтрымцы турэцкага войска практычна цалкам авалодала цэнтрам горада Эль-Баб і пачала зачышчаць яго ад байцоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дадзеныя Міністэрства абароны Турэччыны.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне 23 лютага заявіла, што выступае за допуск міжнародных інспэктараў на будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы.
У Парыжы сотні старшакляснікаў і студэнтаў выйшлі на пратэст супраць паліцэйскага гвалту. Старшаклясьнікі заблякавалі ўваходы ў дзесяткі школ, перш чым адправіцца на несанкцыянаваную вулічную акцыю.
У Расеі створаныя так званыя «войскі інфармацыйных апэрацый». Пра гэта падчас выступу ў Дзяржаўнай думе ў сераду заявіў міністар абароны Сяргей Шайгу.
Прэзэнтацыя Беларусі як месца правядзеньня ў ліпені 2017 году штогадовай летняй сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ адбудзецца 24 лютага ў Вене на пасяджэньні Парлямэнцкай асамблеі.
У Адэсе невядомыя выкралі народнага дэпутата Ўкраіны Аляксея Ганчарэнку — намесьніка кіраўніка парлямэнцкай фракцыі Блёку Пятра Парашэнкі. Праваахоўныя органы пацьвердзілі гэты факт і пачалі пошукавыя спэцыяльныя захады.
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што беларуская АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, зьяўляецца геапалітычным праектам Расеі, накіраваным на тое, каб падарваць літоўскі рынак электраэнэргіі.
Канстанцін Кілімнік, памочнік былога кіраўніка перадвыбарчага штабу Дональда Трампа Пола Манафорта, распрацаваў плян вяртаньня Віктара Януковіча з Расеі ва Ўкраіну.
Падчас начнога нападу невядомых на намёт абаронцаў Курапатаў сярод іншых пацярпеў валянтэр Алесь Кіркевіч.
Азэрбайджан абвясьціў у міжнародны вышук траіх дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту па абвінавачаньні ў «шматразовым незаконным уезьдзе на акупаваныя тэрыторыі» краіны.
У ЗША мусульманскія актывісты сабралі больш за 90 тысяч даляраў на аднаўленьне габрэйскіх могілак у Місуры, якія былі разгромленыя вандаламі. Ахвяраваньні зрабілі больш за 3 тысячы чалавек. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.
Аб’ява пра тое, што 26-га лютага на плошчы Перамогі адбудзецца «агульнагарадзкое мерапрыемства «Веселится весь народ — Масленица к нам идёт!» зьявілася на сайце гарвыканкаму.
Украінскі алігарх Дзьмітрый Фірташ, які знаходзіцца ў Аўстрыі, можа быць выдадзены ўладам ЗША.
Малайзія абвясьціла ў вышук па лініі Інтэрполу чатырох падазраваных у датычнасьці да сьмерці Кім Чэн Нама, брата лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.
Раўкоў заяўляе, што пагрозы сувэрэнітэту Беларусі гэтыя вучэньні «не нясуць паводле азначэньня. Раёны правядзеньня, колькасьць расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі ўзгадняюцца Расеяй зь беларускім бокам».
У Міністэрстве замежных спраў Расеі заявілі, што заснавалі на сваім сайце рубрыку, прысьвечаную дэманстрацыі матэрыялаў сродкаў інфармацыі, якія, на думку Масквы, тыражуюць ілжывую інфармацыю пра Расею.
Францускі палітык Франсуа Байру адмовіўся балятавацца ў прэзыдэнты і заявіў, што на выбарах падтрымае цэнтрыста Эмануэля Макрона.
Прадстаўнікі міністэрства абароны Турэччыны паведамілі, што турэцкія ўзброеныя сілы зьмянілі правілы і дазволілі жанчынам-вайскоўкам насіць разам з уніформай хусткі ісламскага стылю, якія закрываюць валасы.
Жонка Ільдара Дадзіна Анастасія Зотава заявіла РБК, што хацела б зьехаць разам з мужам з Расеі, каб працягнуць праваабарончую дзейнасьць, але бяз рызыкі зноў апынуцца ў турме і падвяргацца катаваньням.
Прэзыдэнт Расеі ўвёў штрафы за адмову блякаваць забароненыя сайты. Закон, які ўступіць у сілу праз 30 дзён, Пуцін падпісаў сёньня. Цяпер правайдэра, які ня выканаў патрабаваньні, могуць аштрафаваць на 100 тысяч рублёў.
У Францыі сёньня можа зьявіцца новы кандыдат у прэзыдэнты — Франсуа Байру, лідэр цэнтрысцкага «Дэмакратычнага руху» (MoDem).
У Інгушэтыі дэпутаты Народнага сходу аднагалосна прынялі ў першым чытаньні законапраект пра забарону ўвекавечваць у рэгіёне памяць Іосіфа Сталіна, а таксама публічна апраўдваць ці ўхваляць яго дзейнасьць. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Свабода пацікавілася ў апазыцыйных лідэраў, ці плянуюць яны далучыцца да абароны Курапатаў.
Прадстаўнікі кампаніі «Мы не дармаеды» кажуць, што сабралі за адмену дэкрэту № 3 каля 75 тысяч подпісаў. Да 15 сакавіка яны плянуюць сабраць 100 тысяч.
63-гадовы рэдактар апазыцыйнай газэты «Эрк» («Воля») Мухамад Бэкжан, які зьяўляецца малодшым братам Мухамада Саліха — галоўнага апанэнта былога прэзыдэнта Ўзбэкістана Іслама Карымава, які знаходзіўся ў зьняволеньні з 1999 года, быў выпушчаны на волю 22 лютага.
Дакумэнты «ДНР» і «ЛНР» ў Беларусі несапраўдныя. Такая інфармацыя разьмешчаная на сайце МУС.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перакананы ў адсутнасьці пагрозаў для сваёй краіны з боку Беларусі, нягледзячы на цяперашні ціск Крамля на беларускую дзяржаву.
Загрузіць яшчэ