Сяргей Ваганаў, Юры Дракахруст, Кірыл Коктыш, Андрэй Нячаеў і Андрей Суздальцаў абмеркавалі прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Лукашэнкі.
Рамонтнікаў, якія вялі работы па аднаўленьні электразабеспячэньня гораду Аўдзееўка на Данбасе, абстралялі. Пра гэта паведаміла ў Твітэры спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ ва Украіне.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter рэзка скрытыкаваў фэдэральнага судзьдзю, які ў пятніцу прыпыніў дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу, што прадугледжвае часовую забарону на ўезд у ЗША грамадзян сямі краін і бестэрміновае спыненьне допуску ў краіну сырыйскіх уцекачоў.
Яна мае адбыцца каля поўначы паводле менскага часу.
Адказам Лукашэнкі на пытаньне пра стасункі з Расеяй стаў займальны сюжэт дыснэеўскага мульціка, разыграны на фоне крамлёўскіх вежаў.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі, кіраўнік фракцыі ў Дзяржаўнай Думе Ўладзімір Жырыноўскі выступіў з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі.
Баевікі на Данбасе працягваюць абстрэлы з РСЗА БМ-21 «Град», цяжкой артылерыі і мінамётаў па ўсёй лініі судакрананьня, заяўляюць у прэс-цэнтры штаба АТА.
Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт лічыць загад Аляксандра Лукашэнкі распачаць супраць яго крымінальную справу ціскам ня толькі на яго ведамства, але наогул на ўсіх расейскіх чыноўнікаў.
У пятніцу ўвечары фэдэральны судзьдзя ў Сыэтле прыпыніў дзеяньне ўсіх палажэньняў прэзыдэнцкага ўказу Дональда Трампа, які прадугледжвае часовую забарону на ўезд у ЗША грамадзян сямі краін і бестэрміновае спыненьне допуску ў краіну сырыйскіх уцекачоў.
Сем гадзін дваццаць адна хвіліна — новы рэкорд працягласьці выступаў Аляксандра Лукашэнкі. 3 лютага на «Вялікай размове з прэзыдэнтам» быў пабіты рэкорд 2015 году.
Улады ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану. Як паведамляе амэрыканскае міністэрства фінансаў, абмежаваньні тычацца 25 фізічных асоб і арганізацый, звязаных з іранскай ракетнай праграмай або якія маюць дачыненне да гвардыі — «Вартавых ісламскай рэвалюцыі».
Аляксандар Лукашэнка ўжо другі раз паабяцаў рэдактару газэты «Народная воля» Ёсіфу Сярэдзічу асабістую сустрэчу. Мы папрасілі Сярэдзіча ацаніць вынікі сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі кіраўніка дзяржавы.
Мы распыталі былога кандыдата на прэзыдэнта, эканаміста Яраслава Раманчука пра тое, як яго запрасілі на прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, чаму кіраўнік Беларусі трымаў яго ў цэнтры ўвагі, а таксама пра іншыя, у тым ліку і фізіялягічныя акалічнасьці гэтага мерапрыемства.
Параўнаем загалоўкі ўкраінскіх і расейскіх СМІ.
Сем гадзін дваццаць адна хвіліна — новы рэкорд працягласьці выступаў Аляксандра Лукашэнкі. На шостай гадзіне Лукашэнку прапаноўвалі перапынак на 10 хвілін, але ён адмовіўся: «Гэта крыху лягчэй, чым бегаць на лыжах».
Беларусь можа ўвесьці больш працяглы бязьвізавы рэжым для замежнікаў, заявіў міністар замежных справаў краіны Уладзімір Макей.
«Ня трэба нам цяпер, як Трамп, сьцяну ўзводзіць. Сама Расея абмяжуе-абгародзіць». Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, што Расея ўзмацняе мяжу зь Беларусьсю.
Абвінавачваньне просіць асудзіць расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага да пяці гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна і 500 тысячам рублёў штрафу па справе «Кировлеса».
2 лютага выданьне апублікавала артыкул «Беларусы будуць прыяжджаць у Расею свабодна, як і раней», дзе Дзяржаўны памежны камітэт тлумачыць сытуацыю на мяжы.
У Крычаве ня згодныя з палітыкай кіраваньня раёнам старшынём райвыканкаму Васілём Сысоевым, зьбіраюць подпісы за ягоную адстаўку.
Майкл Фэлан заклікаў НАТО абараняць сябе ў кібэрпрасторы.
Заснавальнік транспартнай кампаніі Uber, якая прадстаўляе паслугі таксі ў многіх краінах сьвету, Трэвіс Каланік абвясьціў аб рашэньні выйсьці з кансультатыўнай групы пры прэзыдэнце ЗША Дональдзе Трампе.
Лукашэнка выказаўся наконт прэтэнзій Масквы да беларускіх прадуктаў.
Газэта Wall Street Journal лічыць, што гэта можа быць прыкметай таго, што альянс ня хоча правакаваць Расею.
Дзясяткі тысяч людзей працягваюць у Румыніі пратэсты супраць паслабленьня законаў па барацьбе з карупцыяй. На вуліцах румынскіх гарадоў актывісты застаюцца ўжо трэцюю ноч запар.
Новая прадстаўніца ЗША ў Арганізацыі аб’яднаных нацыяў Нікі Гэйлі на паседжаньні Рады бясьпекі ААН, дзе абмяркоўваецца сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны, асудзіла дзеяньні Расеі і заявіла пра падтрымку Злучанымі Штатамі ўкраінскага народу, які «пакутуе ад расейскай акупацыі і інтэрвэнцыі».
Украінскія вайскоўцы паведамілі пра гібель яшчэ двух салдат у раёне баёў пад Аўдзееўкай у Данецкай вобласьці.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагражае пазбавіць фэдэральнага фінансаваньня Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі, у якім у сераду адбыліся беспарадкі.
Сэнатар-рэспубліканец ад Арызоны Джон Маккейн заклікаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа даць Украіне баявое ўзбраеньне.
У сацсетках актыўна абмяркоўваюць, ці сапраўды Беларусь сабралася выйсьці з АДКБ, ЭАЭС, а то і так званай «Саюзнай дзяржавы».
Улады ЗША скасавалі адно з абмежаваньняў у дачыненьні да Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) Расеі.
Амбасадар і экспэрты камэнтуюць публікацыі пра выхад Беларусі з інтэграцыйных праектаў
Загадам кіраўніка ФСБ паміж Расеяй і Беларусьсю ўводзіцца памежная зона. Што гэта азначае для беларуска-расейскіх дачыненьняў? Ці павялічваецца разыходжаньне дзьвюх краін у памежнай палітыцы? Як у гэтую тэндэнцыю ўпісваецца інцыдэнт з высланым зь Беларусі ўкраінскім журналістам?
Карэспандэнт Радыё Свабода перадае з расейскай мяжы. Расея ўстанавіла памежную зону на межах Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласьцей зь Беларусьсю.
Рашэньне расейскага кіраўніцтва стварыць памежную зону на мяжы з Беларусьсю зьвязана з рашэньнем Менску ўвесьці пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян Эўразьвязу і ЗША, паведаміў расейскі тэлеканал «Дождь» са спасылкай на «высокапастаўленую крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.
Рэпартаж Свабоды з пункту пропуску «Красная Горка» на шашы М-1, дзе расейскія памежнікі плянуюць з 6 лютага разгарнуць памежную зону і дзе ўжо адноўлены пашпартны кантроль.
Бранскі журналіст Дзяніс Пятрэнка расказаў Свабодзе, як успрымаецца ў Бранскай вобласьці Расеі рашэньне ФСБ аб увядзеньні памежных зонаў зь Беларусьсю і якія наступствы яно можа мець.
На ўезьдзе зь Беларусі ў Расею па трасе Р43 пашпартны кантроль ажыцьцяўляецца ад 29 сьнежня. У Магілёўскай вобласьці гэта найбуйнейшая транзытная шаша зь Беларусі ў Расею.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Малкалмам Тэрнбулам «найгоршай» з усіх, якія ён правёў зь лідэрамі замежных дзяржаў. Пра гэта паведамляе The Washington Post.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракамэнтавалі ўвядзеньне Расеяй памежнай зоны на тэрыторыях Пскоўскай, Бранскай і Смаленскай абласьцей, якія мяжуюць зь Беларусьсю.
МЗС Літвы апублікаваў вынікі апытаньня, у якім 20% літоўцаў назвалі Беларусь непрыязнай краінай, ад якой можа быць пагроза Літве. Больш нэгатыўнае стаўленьне толькі да Расеі: яе назвалі непрыязнай 67% апытаных.
Гаворка ідзе пра бязьвізавы рэжым пры наведаньні грамадзянамі Грузіі дзяржаваў Шэнгенскай зоны.
У Дзяржаўным памежным камітэце пракамэнтавалі ўвядзеньне памежнай зоны паміж Беларусьсю і Расеяй.
Пашпартны кантроль на мяжы Беларусі і Расеі, паводле расейскіх памежнікаў з пункту пропуску Дубовічкі, дзейнічае з 29 сьнежня.
Аляксандар Лукашэнка прывёў да прысягі судзьдзю Канстытуцыйнага Суду Беларусі Віктара Рабцава. Падчас гэтага ён адзначыў, што ад Беларусі часта патрабуюць увесьці пасаду амбудсмэна, але сам ён сумняваецца ў неабходнасьці гэтага.
Расейскі палітоляг Дзьмітрый Арэшкін назваў у інтэрвію Свабодзе увядзеньне Расеяй памежнай зоны на мяжы зь Беларусьсю «непазьбежнасьцю, якая ў любым выпадку праявіцца ў развале Саюзнай дзяржавы».
Дырэктар ФСБ Расеі распарадзіўся ўстанавіць памежную зону на мяжы зь Беларусьсю. У памежнай службе ФСБ Расеі Свабодзе кажуць, што распараджэньне пра памежную зону набывае сілу 6 лютага, але беларусаў яно ня тычыцца.
Актывісты Моладзі БНФ зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі і Дзяржаўнага памежнага камітэту РБ з патрабаваньнем устанавіць памежную зоны зь беларускага боку, а таксама выказаліся пра неабходнасьць увядзеньня паўнавартаснага кантролю на мяжы Беларусі і Расеі.
Загрузіць яшчэ