Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для беларусаў нічога не памяняецца, — Памежны камітэт Беларусі адрэагаваў на дзеяньні Расеі


Памежная зона, якую Расея ўсталёўвае на мяжы зь Беларусьсю, і памежная тэрыторыя, вызначаная беларускім бокам больш за два гады таму на мяжы з Расеяй, не зьяўляюцца раўназначнымі захадамі.

Гэтае адрозьненьне патлумачылі БелаПАН у Дзяржаўным памежным камітэце.

«Памежная тэрыторыя — паняцьце шырэйшае за памежную зону, — сказаў афіцыйны прадстаўнік ведамства Антон Бычкоўскі. — Гэтае паняцьце прадугледжвае пэўныя прававыя ўмовы для дзейнасьці органаў памежнай службы на дадзенай тэрыторыі. Разам з тым на ўчастку мясцовасьці, які зьяўляецца памежнай тэрыторыяй, ня ўводзіцца памежны рэжым. А памежная зона (паласа) уводзіцца, каб забясьпечыць рэжым дзяржаўнай мяжы».

Памежная тэрыторыя паміж дзьвюма краінамі была замацаваная ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 433 яшчэ ў верасьні 2014 году. Пра рашэньне Расеі ўсталяваць памежныя зоны на тэрыторыях Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласьцей, якія мяжуюць зь Беларусьсю, стала вядома 1 лютага. Памежным упраўленьням ФСБ загадалі вызначыць месца і час для ўезду транспартных сродкаў і праходу асобаў у памежную зону.

Загад за подпісам дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава выйшаў 29 сьнежня мінулага году. Сёлета 26 студзеня загад быў зарэгістраваны Мін’юстам Расеі. Паводле расейскага заканадаўства ён набудзе сілу ўжо 6 лютага.

Прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі сказаў Свабодзе, што Расея ўвяла памежную зону ў аднабаковым парадку, але для грамадзян Беларусі нічога ў рэжыме перасячэньня мяжы з Расеяй не мяняецца. Беларускіх памежнікаў і пунктаў кантролю няма.

«Гэта ўнутраная справа Расеі, гэта іх рашэньне для забесьпячэньня аховы мяжы і памежнай бясьпекі», — сказаў Бычкоўскі.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG