Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея робіць памежную зону на мяжы зь Беларусьсю


Расея ўстанавіла памежную зону на межах Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласьцей зь Беларусьсю ў адпаведнасьці з загадам дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, перадае «Інтэрфакс».

У адпаведнасьці з загадамі кіраўніка ФСБ рэгіянальныя ўпраўленьні ў Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай вобласьці павінны будуць устанавіць месцы і час для ўезду і праходу асоб, а таксама транспартных сродкаў упамежную зону, арганізаваць устаноўку папераджальных знакаў.

Раней памежных зонаў на межах субʼектаў Расеі зь Беларусьсю не было.

9 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб усталяваньні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Дакумэнтам устанаўліваецца бязьвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін ня больш за 5 сутак пры ўезьдзе праз Нацыянальны аэрапорт Менск для грамадзян 80 дзяржаў. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Эўропы, уключаючы ўвесь Эўразьвяз, а таксама Бразылію, Інданэзію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.

«Органаў памежнай службы на цяперашні момант на расейскім кірунку няма», — прадстаўнік памежнага камітэту Беларусі

Глядзець камэнтары (7)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG