Украінскія сілы атакавалі порт у Краснадарскім краі і НПЗ у Самарскай вобласьці

У Сызрані пацэлілі ў аб’екце расейскай кампаніі «Роснефть». Ілюстрацыйнае фота
У Сызрані пацэлілі ў аб’екце расейскай кампаніі «Роснефть». Ілюстрацыйнае фота

У гораце Цямрук Краснадарскага краю ў выніку ўкраінскай атакі ў ноч на 5 сьнежня загарэліся «элемэнты партовай інфраструктуры».

Як паведаміла расейскае агенцтва «Интерфакс», ніхто не пацярпеў — пэрсанал пасьпелі эвакуаваць. Пажар тушаць 32 спэцыялісты пры дапамозе 8 адзінак тэхнікі.

У той жа час у Міністэрстве абароны Расеі сьцьвярджаюць, што ў ноч на 5 сьнежня над Краснадарскім краем зьбілі адзін украінскі дрон.

У Самарскай вобласьці чарговы раз аб’ектам украінскай атакі стаў Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод. Маштабы пацэльваньня пакуль не ўдакладняюць. Паводле Міністэрства абароны Расеі, над гэтым рэгіёнам нібыта «перахапілі і зьбілі» 9 украінскіх дронаў. Уводзілі абмежаваньні выкарыстаньня паветранай прасторы над вобласьцю.

​
XS
SM
MD
LG