Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пагражае пазбавіць унівэрсытэт у Бэрклі фэдэральнага фінансаваньня


Пратэст студэнтаў у Каліфорніі адразу пасьля абраньня Дональда Трампа прэзыдэнтам (ілюстрацыйнае фота).
Пратэст студэнтаў у Каліфорніі адразу пасьля абраньня Дональда Трампа прэзыдэнтам (ілюстрацыйнае фота).

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагражае пазбавіць фэдэральнага фінансаваньня Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі, у якім у сераду адбыліся беспарадкі.

Некалькі соцень студэнтаў і грамадзянскіх актывістаў пратэставалі супраць заплянаванага выступу рэдактара ультракансэрватыўнага інфармацыйнага парталу Breitbart Майла Янопуласа. У часе хваляваньняў у кампусе дэманстранты білі вокны, падпальвалі драўляныя панэлі, кідалі пэтарды і каменьне ў паліцыянтаў, якія ў адказ ужылі сьлезацечны газ.

Унівэрсытэт у Бэрклі часова зачынены. Выступ Янопуласа адмянілі.

Галоўны палітычны дарадца Трампа Стывэн Бэнан раней кіраваў сайтам Breitbart News.

Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі – адзін з вядучых грамадзкіх унівэрсытэтаў у Амэрыцы, паводле шэрагу рэйтынгаў, ён уваходзіць у дзесятку найлепшых навучальных устаноў сьвету. Ён існуе на грошы штату і рознага кшталту ахвяраваньні; амаль палова дасьледаваньняў фінансуецца урадам, іншыя праводзяцца за кошт прыватных кантрактаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG