Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жырыноўскі — Лукашэнку: «Давайце вы будзеце часткай нашай дзяржавы»


Уладзімір Жырыноўскі, архіўнае фота

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі, кіраўнік фракцыі ў Дзяржаўнай Думе Ўладзімір Жырыноўскі выступіў з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі.

На зьезьдзе ЛДПР ён параўнаў Лукашэнку зь цялём з прымаўкі, які «дзьвюх матак сьсе».

«Беларускі кіраўнік усё, што магчыма, высмактаў з Расеі, але мы ўжо кажам: колькі ж магчыма. Што хоча Лукашэнка? Асобная дзяржава, але кошты няхай будуць унутрырасейскімі. Зь якой нагоды? Тады давайце вы будзеце часткай нашай дзяржавы. І вось сядзіць: дай Расея, дай Эўразьвяз. Як добра», — цытуе Жырыноўскага «Парламентская газета».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG