Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія АБСЭ: Рамонтнікаў у Аўдзееўцы абстралялі


Хлопчык у Аўдзееўцы, 2 лютага.
Хлопчык у Аўдзееўцы, 2 лютага.

Рамонтнікаў, якія вялі работы па аднаўленьні электразабеспячэньня гораду Аўдзееўка на Данбасе, абстралялі. Пра гэта паведаміла ў Твітэры спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ ва Украіне.

«Работы сарваныя. Рэжым спыненьня агню парушаны. Цывільнае насельніцтва працягвае пакутаваць. Спыніце страляць зараз жа!» — гаворыцца ў паведамленьні.

Аўдзееўка знаходзіцца на тэрыторыі, кантраляванай украінскімі ўладамі. Украінскія ваенныя паведамілі, што абстрэл правялі сэпаратысты пры падтрымцы расейскіх вайскоўцаў. Паводле дадзеных штабу апэрацыі супраць сэпаратыстаў на ўсходзе Украіны, за мінулыя суткі загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ 7 — параненыя. Зафіксавана 115 абстрэлаў з боку сэпаратыстаў на Данецкам і Марыюпальскім напрамках, у тым ліку з цяжкай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG