Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Аўдзееўкай загінулі яшчэ два ўкраінскія вайскоўцы


Пасьля абстрэлу ў Аўдзееўцы 2 лютага 2017 году.

Украінскія вайскоўцы паведамілі пра гібель яшчэ двух салдат у раёне баёў каля гораду Аўдзееўка ў Данецкай вобласьці. За чацьвер зафіксаваныя 54 абстрэлы на Данецкім і Марыупальскім напрамках.

Паводле штаба апэрацыі супраць сэпаратыстаў, з-за абстрэлаў у горадзе не змаглі аднавіць электразабесьпячэньне.

Украінскае вайсковае тэлебачаньне выклала ў чацьвер на партал YouTube відэазапіс наступстваў абстрэлаў жылых кварталаў Аўдзееўкі прарасейскімі сэпаратыстамі.

Узброенае супрацьстаяньне ў Данбасе абвастрылася 29 студзеня.

Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, сэпаратысты пры падтрымцы расейскіх войскаў пачалі інтэнсіўны абстрэл украінскіх пазыцый у Аўдзееўцы і спрабавалі іх штурмаваць.

Прарасейскія сэпаратысты сьцьвярджаюць, што ў эскаляцыі канфлікту вінаваты Кіеў.

Цяпер адбываецца паседжаньне Рады бясьпекі ААН, на якім абмяркоўваецца сытуацыя ў раёне Аўдзееўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG