Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь БНФ зьвярнулася да Лукашэнкі з патрабаваньнем увесьці кантроль на мяжы з Расеяй


Актывісты Моладзі БНФ зь Берасьця і Гомелю зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі і Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем устанавіць памежную зоны зь беларускага боку, а таксама выказаліся пра неабходнасьць увядзеньня паўнавартаснага кантролю на мяжы Беларусі і Расеі.

Так, кіраўнік гомельскай арганізацыі «Моладзі БНФ» Арцём Касавараў у электронным звароце да памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь просіць «разгледзець пытаньне аб устанаўленьні паўнавартнаснай мяжы з РФ і стварэньні неабходнай інфраструктуры, што толькі дапаможа ўзмацніць добрыя дачыненьні з РФ, абароніць нашу краіну ад трафіку наркотыкаў, зброі, нелегальных мігрантаў і ўзмоцніць незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі».

А актывіст берасьцейскай філіі арганізацыі Марк Грыневіч зьвярнуўся з аналягічнай просьбай да кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і просіць «як мага хутчэй стварыць памежныя групы на мяжы з РФ дзеля аховы ўсходняй мяжы, што дапаможа ўзмацненьню незалежнасьці і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь».

Юрась Лукашэвіч
Юрась Лукашэвіч

«Я цалкам падтрымліваю патрабаваньні і прапановы нашых актывістаў, але разам з тым хочацца адзначыць, што такія захады трэба было ўводзіць ужо даўно. На жаль, да гэтага моманту больш за 1200 км нашай усходняй мяжы не знаходзяцца пад належнай абаронай, што стварае вялікую небясьпеку для незалежнасьці і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь,» — адзначае кіраўнік «Моладзі БНФ» Юрась Лукашэвіч.

Актывісты арганізацыі заклікаюць усіх грамадзян Беларусі накіроўваць свае звароты ў Адміністрацыю прэзыдэнта з патрабаваньнем аднавіць мяжу з РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG