Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт прагаласаваў за бязьвізавы рэжым для Грузіі


Прэм’ер-міністар Грузіі Гіёргі Квірыкашвілі на сустрэчы ў Брусэлі
Прэм’ер-міністар Грузіі Гіёргі Квірыкашвілі на сустрэчы ў Брусэлі

Гаворка ідзе пра бязьвізавы рэжым пры наведаньні грамадзянамі Грузіі дзяржаваў Шэнгенскай зоны.

Падчас дэбатаў большасьць эўрапейскіх дэпутатаў падтрымала рашэньне аб прадстаўленьні бязьвізавага рэжыму, але былі і тыя, у прыватнасьці, эўрадэпутаты ад Вялікабрытаніі і Галяндыі, хто палічыў рашэньне заўчасным.

Раней дэпутат Эўрапарлямэнту, дакладчык у справе Грузіі Марыя Габрыель заявіла, што з прычыны неабходнасьці вырашэньня шэрагу тэхнічных пытаньняў грамадзяне Грузіі змогуць бязь візаў наведваць краіны ЭЗ з канца сакавіка.

На пасяджэньні Эўрапарлямэнту, якое трансьлявалі грузінскія тэлеканалы ў жывым эфіры, было адзначана, што ў выпадку якіх-небудзь парушэньняў Эўразьвяз прыпыніць бязьвізавы рэжым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG