Для бізнэсоўца Пятра Афіцэрава пракурор запрасіў чатыры гады ўмоўна і такі ж штраф. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залы суда ў Кіраве.
Пазыцыя боку абвінавачаньня практычна цалкам паўтараюць першы працэс па справе «Кировлеса» ў 2013 годзе.
Спрэчкі бакоў прайшлі ў пятніцу. Судзьдзя паабяцаў, што будзе імкнуцца завяршыць разгляд у гэты дзень. Навальны мае намер пакінуць Кіраў каб у суботу прыняць удзел у адкрыцьці свайго перадвыбарчага штабу ў Пецярбургу.
У 2013 годзе Навальны і Афіцэраў былі прысуджаныя да ўмоўных тэрмінаў па абвінавачваньні ў арганізацыі крадзяжу 10 тысяч кубамэтраў лесу. Пасьля яго адмены ў лістападзе 2016 года Вярхоўны суд Расеі накіраваў справу «Кировлеса» на новы разгляд.