Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцам дазволілі плаціць за рэгістраваныя ФСБ тэхналёгіі да 5 тысяч даляраў на год


Улады ЗША скасавалі адно з абмежаваньняў у дачыненьні да Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) Расеі.

Як вынікае з інфармацыі з сайта амэрыканскага міністэрства фінансаў, скасоўваецца частка уведзеных былым прэзыдэнтам Баракам Абамам у канцы 2016 года жорсткіх санкцый супраць ФСБ — амэрыканскім грамадзянам, кампаніям і іншым структурам забаранялася ўступаць у якія-небудзь камэрцыйныя адносіны з названым ведамствам. Санкцыі былі ўведзеныя ў сувязі з кібэратакамі супраць ЗША.

Цяпер жа дазволена выдаткоўваць штогод па 5 тысяч долараў на набыцьцё ў ФСБ Расеі дазволаў на ўвоз праграмных прадуктаў і інфармацыйных тэхналёгій.

Прэсавы сакратар Белага дому Шон Спайсэр на брыфінгу ў Вашынгтоне сказаў, што гэты зьмены не азначаюць зьмякчэньня санкцыяў. Паводле яго, гэта стандартна працэдура, калі Міністэрства фінансаў удакладняе прымяненьне санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG