Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што галоўным экспэртам у правах чалавека павінен быць ён, а не амбудсмэн


Аляксандар Лукашэнка прывёў да прысягі судзьдзю Канстытуцыйнага Суду Беларусі Віктара Рабцава. Менск, 2 лютага 2017 году
Аляксандар Лукашэнка прывёў да прысягі судзьдзю Канстытуцыйнага Суду Беларусі Віктара Рабцава. Менск, 2 лютага 2017 году

2 лютага Аляксандар Лукашэнка прывёў да прысягі судзьдзю Канстытуцыйнага Суду Беларусі Віктара Рабцава. Падчас гэтага ён адзначыў, што ад Беларусі часта патрабуюць увесьці пасаду амбудсмэна (чалавека, які кантралюе выкананьне правоў іншых людзей), але сам ён сумняваецца ў неабходнасьці гэтага:

«Толькі тады будуць выконвацца правы чалавека — права на годнае жыцьцё, на працу, адукацыю, ахову здароўя, атрыманьне інфармацыі, свабоду СМІ, свабоду слова і гэтак далей (усе трэба бачыць правы чалавека) — калі галоўным інспэктарам выкананьня правоў чалавека будзе прэзыдэнт», — казаў Лукашэнка.

На прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ 17 лістапада 2016 году Лукашэнка ўжо казаў, што лічыць сябе галоўным амбудсмэнам Беларусі, пры гэтым запнуўся на слове «амбудсмэн» і назваў гэтае слова «мацерным».

Лукашэнка асабіста прызначае старшыню і палову складу судзьдзяў Канстытуцыйнага Суду, а таксама генэральнага пракурора, судзьдзяў Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў, шматлікіх іншых чыноўнікаў самых розных узроўняў.

Хто павінен рэагаваць на парушэньне правоў ушчэмленых людзей, або Ці патрэбны Беларусі амбудсмэн?

Міжнародныя арганізацыі ня лічаць, што ў Беларусі пасьпяхова бароняцца правы чалавека. Human Rights Watch адзначае, што ў Беларусі не паляпшаецца сытуацыя з правамі чалавека, працягвае выкарыстоўвацца сьмяротнае пакараньне, працягваюцца арышты і ціск на крытыкаў улады, праваабаронцаў і журналістаў. Amnesty International таксама сьцьвярджае, што заканадаўства Беларусі строга абмяжоўвае свабоду выказваньня, асацыяцыі і мірных сходаў. «Рэпартэры бязь межаў» ставяць Беларусь на 157-е месца са 180 у сьвеце паводле свабоды прэсы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG