Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі працягваюцца пратэсты супраць карупцыі


Дзясяткі тысяч людзей працягваюць у Румыніі пратэсты супраць паслабленьня законаў па барацьбе з карупцыяй. На вуліцах румынскіх гарадоў актывісты застаюцца ўжо трэцюю ноч запар.

Нягледзячы на самыя вялікія пратэсты пасьля падзеньня камунізму ў 1989 годзе, урад адмовіўся адклікаць выдадзены 31 студзеня ўказ аб дэкрыміналізацыі некаторых парушэньняў з боку прадстаўнікоў улады. Такое рашэньне прынята ўсяго праз месяц пасьля таго, як сацыял-дэмакратычны ўрад на чале з прэмʼер-міністрам Сорынам Грындзяну прыйшоў да ўлады. Указ дазваляе, у прыватнасьці, пазьбегнуць турмы службовым асобам, злоўленым на хабары ў памеры менш за 200 000 лееў (гэта прыкладна 47 з паловай даляраў).

Пасьля гэтага Румынія пагрузілася ў палітычны крызыс, а прэзыдэнт Клаўс Ёханіс падаў у Канстытуцыйны суд краіны пазоў, заявіўшы, што ўрадавыя меры шкодзяць вяршэнству закона і барацьбе з карупцыяй.

Паліцыя позна вечарам 2 лютага апублікавала дадзеныя аб колькасьці дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы румынскіх гарадоў днём раней. Па гэтых дадзеных, больш за 250 000 чалавек выйшлі на вуліцы па ўсёй краіне, а каля 80 000 сабраліся перад будынкам ураду на самай вялікай плошчы Бухарэста.

XS
SM
MD
LG