Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэрыка Магерыні назвала зрыў замірэньня ў Данбасе «абуральным»


Фэдэрыка Магерыні

Эўрапейскі зьвяз 31 студзеня заклікаў да «неадкладнага спыненьня баёў» у раёне Аўдзееўкі блізу Данецку. У заяве кіраўніцы замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні парушэньне рэжыму спыненьня агню названа «абуральным».

Баі каля стратэгічнага пункту Аўдзееўкі паміж украінскімі вайскоўцамі і сэпаратыстамі працягваюцца з 29 студзеня. Мінабароны Ўкраіны паведамляе пра гібель сямі вайскоўцаў за двое сутак. Агенцтва France-Presse паведамляе дадзеныя аб гібелі ня менш як 13 чалавек з абодвух бакоў.

Раней у аўторак генэральны сакратар Рады Эўропы Турбʼёрн Яглянд заклікаў усе бакі канфлікту ў Данбасе неадкладна спыніць ваенныя дзеяньні і выконваць рэжым спыненьня агню ў тым выглядзе, у якім ён вызначаны ў Менскіх пагадненьнях.

XS
SM
MD
LG