Расея ўводзіць памежны кантроль у дачыненьні да грамадзянаў трэціх краінаў, якія прыбываюць зь Беларусі ці адлятаюць у Беларусь. Пра гэта ў пятніцу, 5 траўня, заявіў дзяржсакратар так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Грыгорый Рапота, перадае агенцтва РІА Навіны.