Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вычарпаньне запасаў нафты прызналі пагрозай для бясьпекі Расеі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін зацьвердзіў новую стратэгію эканамічнай бясьпекі краіны да 2030 году, у якой у ліку асноўных фактараў рызыкі названыя заканчэньне экспартна-сыравіннай мадэлі разьвіцьця і вычарпаньне запасаў нафты і газу, паведамляе BBC.

У ліку галоўных пагрозаў эканамічнай бясьпекі ў дакумэнце пералічаныя «вычарпаньне экспартна-сыравіннай мадэлі эканамічнага разьвіцьця, рэзкае зьніжэньне ролі традыцыйных фактараў забесьпячэньня эканамічнага росту», а таксама «адсутнасьць расейскіх несыравінных кампаній сярод глябальных лідэраў сусьветнай эканомікі».

Таксама ў дакумэнце гаворыцца аб вычарпаньні запасаў карысных выкапняў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці паліва, у сувязі з паступовым вычарпаньнем дзеючых радовішчаў, і ваганьні каньюнктуры сусьветных таварных і фінансавых рынкаў.

Сярод асноўных пагроз эканамічнай бясьпекі аўтары дакумэнта таксама называюць недахоп працоўнай сілы, рост разрыву паміж даходамі багатых і бедных і уведзеныя ў дачыненьні да краіны эканамічныя санкцыі, якія аўтары дакумэнта характарызуюць як «дыскрымінацыйныя меры».

У новай стратэгіі апроч іншага гаворыцца, што Расеі трэба ўдасканальваць мэханізм увядзеньня захадаў у адказ у выпадку, калі яна сама аказваецца пад санкцыямі з боку іншых дзяржаў, а таксама аптымізаваць патокі працоўных мігрантаў.

Распрацаваць захады рэалізацыі стратэгіі ўрад павінен на працягу трох месяцаў. Першая стратэгія эканамічнай бясьпекі Расіі была прынятая ў 1996 годзе. Рашэньне аб неабходнасьці зацьвердзіць новую стратэгію эканамічнай бясьпекі было прынятая ў 2015 годзе. Раней Уладзімір Пуцін казаў, што новая стратэгія павінна дапамагчы Расеі выйсьці на рост эканомікі вышэй агульнасусьветнага да 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG