Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў выдаткаваў 10 мільярдаў рублёў на сыравіну для заводаў «ДНР»


Дзьмітры Мядзьведзеў

Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў выдаткаваў зь бюджэту краіны 10 мільярдаў рублёў на закупку сыравіны для мэталюргічных заводаў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік». Пра гэта паведамляе РБК.

Указ аб закупцы сыравіны Мядзьведзеў падпісаў 4 траўня. Выконваць распараджэньне ўраду будзе Фэдэральнае агенцтва па дзяржаўных рэзэрвах. Паводле дадзеных РБК, менавіта гэтае ведамства задзейнічана ў забесьпячэньні «ДНР» і «ЛНР» мэталюргічнай сыравінай. Пастаўкамі займаюцца найбуйнейшыя расейскія горназдабыўныя кампаніі.

На непадкантрольных Кіеву тэрыторыях «ДНР» і «ЛНР» месьцяцца тры буйныя мэталюргічныя прадпрыемствы. У сакавіку сэпаратысты ў адказ на блякаду чыгуначных шляхоў з астатняй тэрыторыі Ўкраіны ўвялі «зьнешняе кіраваньне» на гэтых заводах.

Агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў Крамлі паведамляла, што расейскія ўлады выкарыстоўваюць эканамічную блякаду сэпаратыстаў з боку Кіева, каб аддзяліць тэрыторыі самаабвешчаных «рэспублік» ад Украіны.

XS
SM
MD
LG