Міхаіл Хадаркоўскі пакінуў пасаду старшыні руху «Адкрытая Расія». Такую заяву ён зрабіў на канфэрэнцыі руху, якая праходзіць 15 красавіка ў Таліне. «Мы падамо прыклад грамадзтву, што можна будаваць будучыню сумесна, самім, без правадыроў», — сказаў ён.