Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждуме абмеркавалі, як амэрыканскія СМІ ўзьдзейнічаюць на выбары ў Расеі


Кіраўнік камітэту Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналёгіях і сувязі Леанід Левін

У Дзяржаўнай Думе Расеі лічаць рускія службы Радыё Свабода і «Голасу Амэрыкі», а таксама тэлекампанію CNN «праваднікамі ціску ЗША на сытуацыю ў Расеі».

Як паведамляе з расійскага парлямэнту карэспандэнт Радыё Свабода, кіраўнік камітэту Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналёгіях і сувязі Леанід Левін заявіў у аўторак на слуханьнях аб неабходнасьці «разабрацца ў канкрэтных выпадках узьдзеяньня на выбары ў Расеі». Паводле яго, амэрыканскія СМІ зьяўляюцца часткай «маштабнай сыстэмы ціску Вашынгтону», якая нібыта ўключае ў сябе «розныя фонды, НКА, гранты і многае іншае».

Левін дадаў, што камітэт Дзярждумы «гатовы выслухаць» прадстаўнікоў амэрыканскіх СМІ.

17 сакавіка Дзярждума даручыла камітэту па інфармацыйнай палітыцы арганізаваць праверку дзейнасьці Рускіх службаў Радыё Свабода, «Голасу Амэрыкі» і CNN на адпаведнасьць расейскаму заканадаўству. Аўтар гэтай ініцыятывы — дэпутат ад партыі «Адзіная Расея» Канстанцін Затулін — назваў яе адказам на ўнесены ў Кангрэс ЗША законапраект, які прадстаўляе міністэрству юстыцыі дадатковыя паўнамоцтвы для праверкі расейскага тэлеканалу RT (Russia Today) на адпаведнасьць амэрыканскім законам.

Сэнатар ад Дэмакратычнай партыі Джын Шахін, якая прапанавала законапраект, раней заявіла, што RT каардынуе сваю дзейнасьць з расейскім урадам для распаўсюджваньня ілжывай інфармацыі.

Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ставіць сваёй задачай распаўсюджваньне каштоўнасьцяў дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці. Яна зьвяртаецца да аўдыторыі тых краін, у якіх свабода прэсы альбо забароненая, альбо абмежаваная ўладамі, альбо пакуль ня стала нормай жыцьця грамадзтва.

XS
SM
MD
LG