Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ заявіла аб затрыманьні 12 чальцоў «Ісламскага джыхаду»


Затрыманьне меркаваных экстрэмістаў ФСБ (архіўнае фота).

У Калінінградзе затрымалі 12 выхадцаў з Сярэдняй Азіі, як мяркуецца, чальцоў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламскі джыхад — Джамаат муджахедаў». Пра гэта паведаміла ўпраўленьне расейскай Фэдэральнай службы бясьпекі па рэгіёне. Затрыманых падазраюць у вярбоўцы людзей.

Сьцьвярджаецца, што меркаванага лідэра суполкі шукалі праваахоўныя органы Ўзбэкістану паводле абвінавачваньня ў экстрэмізьме. 32-гадовы мужчына прызнаўся ў злачынстве, у тым ліку даў паказаньні аб удзеле сваіх сваякоў у тэрарыстычных арганізацыях, заявілі ў ФСБ.

XS
SM
MD
LG