Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі запусьцілі аплікацыю, каб паведамляць пра затрыманьні на акцыях


Затрыманьне на акцыі пратэсту ў Маскве 26 сакавіка 2017 году.

У Расеі запусьцілі аплікацыю для мабільных прыладаў «Чырвоная кнопка», якая дазваляе хутка інфармаваць аб незаконным затрыманьні на вулічных акцыях. Пра гэта паведамляе TJournal.

Пасьля таго, як затрыманы націсьне на кнопку, праваабаронцы змогуць прыкладна зразумець, у які аддзел унутраных спраў яго адвязуць. Першымі партнэрамі праекту сталі «ОВД Инфо» і «Открытая Россия».

Паводле распрацоўніка аплікацыі Аляксандра Літрэева, першае сапраўднае тэставаньне адбудзецца падчас акцыі «Надоел» 29 красавіка, на якой людзі маюць несьці ў прыёмныя прэзыдэнта Расеі лісты з заклікам не вылучацца на новы тэрмін ў 2018 годзе.

«Чырвоная Кнопка» — просты і зручны сэрвіс, які дазваляе вам не заставацца сам-насам са свавольствам з боку праваахоўных органаў, напісаў Літрэеў у сваім блогу.

XS
SM
MD
LG