Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі дзясяткі ўдзельнікаў пратэстаў


У нядзелю ў некалькіх гарадах Расеі прайшлі пратэстныя акцыі розных аб’яднаньняў і апазыцыйных рухаў. Амаль усе яны скончыліся затрыманьнямі.

У Пецярбургу на Дварцовай плошчы былі затрыманыя ўдзельнікі традыцыйнай прагулкі «Новай апазыцыі», якія пратэставалі супраць арышту апазыцыянэра Вячаслава Мальцава.

Паводле актывісткі Ларысы Паўлавай усяго было затрымана больш за 40 чалавек, у тым ліку лідэр «Новай апазыцыі» у Пецярбургу Аляксандр Растаргуеў.

Таксама адбыліся затрыманьні падчас акцый пратэсту ў Сочы і Чабаксарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG