Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група расьсьледаваньняў Conflict Intelligence Team паведаміла аб пастаўках расейскіх касэтных бомбаў у Сырыю


Сырыйская авіябаза Шайрат пасьля ракетнага ўдару 7 красавіка 2017.
Сырыйская авіябаза Шайрат пасьля ракетнага ўдару 7 красавіка 2017.

Незалежная група Conflict Intelligence Team (CIT) паведаміла, што знойдзеныя на сырыйскай авіябазе Шайрат абʼекты, якія, як меркавалася раней, зьяўляюцца кантэйнэрамі зь хімічнай зброяй, апынуліся касэтнымі боепрыпасамі.

Такую выснову экспэрты CIT зрабілі, прааналізаваўшы маркіроўку бомбаў, якія былі паказаны ў эфіры расейскага «Першага каналу». «Дзякуючы праўладным СМІ высьветлілася, што гэтыя боепрыпасы прымяняюцца асадовской авіяцыяй і, мяркуючы па ўсім, былі нядаўна пастаўлены з Расеі», — заявілі ў Conflict Intelligence Team.

7 красавіка ўзброеныя сілы ЗША нанесьлі ракетны ўдар па аэрадроме Шайрат. Па дадзеных Пэнтагону, менавіта з гэтай базы 4 красавіка вылецелі сырыйскія самалёты, якія скінулі хімічныя рэчывы на горад Хан-Шэйхун ў правінцыі Ідліб. Ахвярамі налёту сталі дзясяткі мірных жыхароў.

Conflict Intelligence Team раней паведамляла пра ўжываньне ў Сырыі касэтных бомбаў расейскай авіяцыяй. Кадры самалёта з дадзеным выглядам боепрыпасаў былі паказаны ў эфіры тэлеканала RT. Пасьля публікацыі расьсьледаваньня CIT відэа было зьменена.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова абвінавачвалі Расею ва ўжываньні ў Сырыі забароненых міжнароднай канвэнцыяй касэтных боепрыпасаў. У Крамлі адпрэчваюць абвінавачваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG