Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі — за «жорсткія дыскусіі» з Расеяй


Дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Гэрбэрт Макмастэр
Дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Гэрбэрт Макмастэр

Генэрал Макмастэр: дзеяньні Масквы абвастраюць крызіс у Сырыі, які распаўсюдзіўся і на іншыя краіны.

Дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Гэрбэрт Макмастэр заявіў у нядзелю, што настаў час для жорсткіх перамоваў з Расеяй у сувязі з падтрымкай, якая аказваецца ёю сырыйскаму ўраду, і яе падрыўнымі дзеяньнямі ў Эўропе, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Выступаючы ў праграме «На гэтым тыдні» на тэлеканале АВС, Макмастэр заявіў, што падтрымка Расеяй ураду прэзыдэнта Сырыі Башара Асада зацягвае грамадзянскую вайну і стварае крызіс, што распаўсюдзіўся на Ірак, суседнія краіны і Эўропу.

«Неабходна паставіць пытаньне аб падтрымцы Расеяй такога жудаснага рэжыму, які зьяўляецца адным з бакоў канфлікту, а таксама аб падрыўных дзеяньнях Расеі ў Эўропе, — заявіў Макмастэр. — Такім чынам, я мяркую, што настаў час правесьці з Расеяй жорсткія дыскусіі».

Раней у гэтым месяцы ЗША нанесьлі ўдары па сырыйскай авіябазе ў адказ на газавую атаку, якую, на думку Вашынгтону, зрабіў урад Асада. У выніку атакі на падкантрольнай паўстанцам тэрыторыі загінулі як мінімум 70 чалавек.

Сырыя адмаўляе сваю датычнасьць да нападу, а Расея папярэдзіла, што ракетныя ўдары могуць мець вельмі сур’ёзныя наступствы. На фоне ўзмацненьня напружанасьці некалькі дзён таму дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан наведаў Маскву.

«Калі адносіны дасягнулі самага ніжняга пункту, рухацца можна толькі ўгору. Таму я лічу, што час для візыту дзяржсакратара ў Расею быў выбраны ідэальна», — заявіў Макмастэр.

У дакладзе выведніцкай супольнасьці ЗША, выпушчаным у студзені і прысьвечаным расейскаму ўмяшаньню ў ход прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, гаварылася, што Расея таксама спрабуе паўплываць на зыход выбараў у Эўропе.

Цяперашнія і былыя амэрыканскія афіцыйныя асобы і аналітыкі адзначаюць, што Масква спрабуе ўзьдзейнічаць на выбары ў Францыі, Нямеччыне ды іншых краінах з дапамогай прапаганды, кібэратак, фінансаваньня кандыдатаў ды іншых інструмэнтаў, імкнучыся аслабіць NATO і трансатлянтычнае адзінства ў цэлым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG