Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель сустракаецца з Пуціным у Сочы


Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Ангелай Мэркель, Мюнхэн, 10 лютага 2007
Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Ангелай Мэркель, Мюнхэн, 10 лютага 2007

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 2 траўня сустракаецца ў Сочы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Фармальнай падставай для прыезду кіраўніка нямецкага ўраду ў Расею пасьля двухгадовага перапынку зьяўляецца падрыхтоўка да саміту «вялікай дваццаткі», які пройдзе ў Гамбургу ў ліпені сёлета. Якія яшчэ пытаньні будуць на парадку дня?

Сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны

Апошні раз Мэркель і Пуцін абмяркоўвалі гэтае пытаньне ў лістападзе 2016 году ў Бэрліне. У ходзе саміту (у ім прымалі ўдзел прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка) удалося дамовіцца, што да менскіх дамоўленасьцяў будзе выпрацавана «дарожная карта». У Бэрліне па-ранейшаму лічаць, што менскія дамоўленасьці зьяўляюцца адзінай магчымасьцю вырашыць ўкраінскі канфлікт.

28 красавіка афіцыйны прадстаўнік канцлера Штэфэн Зайбэрт (Stefen Seibert) у чарговы раз нагадаў, што «нямецка-расейскія адносіны застаюцца абцяжараным двума тэмамі — супярэчнай міжнароднаму праву анэксіяй Крыму і значнай роляй Расеі ў дэстабілізацыі сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны».

Сырыя

Пра тое, што ў парадку дня перамоваў стаяць пытаньні па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сырыі, заявілі ў Бэрліне і ў Маскве.

Эканамічнае супрацоўніцтва

У 2012 годзе гандлёвы абарот абедзьвюх краінаў быў на ўзроўні 80 мільярдаў эўра, аднак пасьля ўвядзеньня санкцый ён упаў да 50 мільярдаў у 2016 годзе. Сёлета, паводле зьвестак дырэктара Усходняга камітэту нямецкай эканомікі Міхаэля Гармса, рост тавараабароту за 2017 год можа апынуцца на ўзроўні 5%.

Перадвыбарчая кампанія Мэркель

У Бэрліне мяркуюць, што расейскія спэцслужбы паспрабуюць аказаць ўплыў на перадвыбарчую кампанію ў Нямеччыне з тым, каб зьнізіць шанцы Мэркель зноў заняць пасаду канцлера. «Дэзінфармацыя — вялікая палітычная і вельмі эмацыйная тэма, — сказаў у інтэрвію DW кіраўнік праграмаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Нямецкім таварыстве зьнешняй палітыкі Штэфан Майстэр (Stefan Meister). — Людзі спрачаюцца, наколькі моцна здольная Расея ўмяшацца ў нямецкую выбарчую кампанію».

Спроба ўзнавіць асабісты кантакт

Маскве і Бэрліну трэба будзе для пачатку яшчэ зразумець, у якой ступені новы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп здольны зьмяніць балянс сілаў, піша Financial Times.

Мэркель зусім нядаўна сустракалася з дачкой Дональда Трампа Іванкай. Расейская «Незалежная газета» выказала меркаваньне, што Пуцін захоча атрымаць нейкую інфармацыю зь першых рук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG