Пляны расейскага тэлеканалу ТВЦ зьмяніліся, піша «Наша Ніва». З праграмы на 18-19 красавіка зьнікла перадача «Ўдар уладай. Аляксандар Лукашэнка».
«Усю сваю палітычную кар’еру ён кляўся ў любові да Расеі, але колькі праўды ў ягоных словах сёньня», — гучала ў анонсе.
Аднак цяпер у тэлепраграме абяцаюцца іншую перадачу з цыклю «Ўдар уладай» — пра «герояў дэфолту» 1998 году.