Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у ЗША прысудзіў сына дэпутата Дзярждумы да 27 гадоў за кібэрмахлярства


Суд Сіэтлу прысудзіў да 27 гадоў турмы Рамана Селязьнёва, паведамляе The Seatlle Times. Грамадзянін Расеі, сын дэпутата Дзярждумы ад ЛДПР Валерыя Селязьнёва абвінавачваўся ў крадзяжы і продажы на чорным рынку двух мільёнаў нумароў крэдытных карт. Шкода ад яго дзейнасьці ацэньвалася ў 170 млн даляраў.

Паводле фэдэральнага пракурора, Раман Селязьнёў на працягу многіх гадоў быў «адным зь вядучых сусьветных пастаўшчыкоў дадзеных па крадзеных крэдытных картах». Пракурор параўнаў абвінавачанага з «босам мафіі ў стылі Тоні Сапрана».

«Ніколі яшчэ злачынец, які займаўся кампутарным махлярствам такога маштабу, ня быў знойдзены, злоўлены і прызнаны вінаватым амэрыканскім судом прысяжных», — падкрэсьліў бок абвінавачваньня.

Паводле сьледзтва, 32-гадовы расіянін узламаў тысячы кампутараў, у тым ліку ў рэстаранах штату Вашынгтон. Селязьнёва западозрылі ў датычнасьці да злачынстваў у 2010 годзе, пасьля таго, як Сакрэтная служба ЗША зьвязала ўзломы ў штатах Вашынгтон і Айдаха з адрасам электроннай пошты і вэб-сайтам, зарэгістраванымі ў Расеі. У 2011 годзе яму выставілі абвінавачваньні па 30 пунктах кампутарнага махлярства.

Селязьнёва затрымалі на Мальдывах у 2014 годзе. Пакуолькі ў краіны не было дамовы аб выдачы падазраваных у ЗША, амэрыканскія спэцслужбы правялі спэцаперацыю, якую Расея лічыць выкраданьнем. Паводле прадстаўнікоў абвінавачваньня, пры арышце ў Селязьнёва канфіскавалі ноўтбук, у якім захоўваліся 1,7 млн нумароў крэдытных карт.

Сам асуджаны назваў сябе палітвязьням і папрасіў дапамогі ў расейскага ўраду. З-за Селязьнёва Расея ўнесла ў сьпіс санкцый чацьвярых супрацоўнікаў Мінюсту ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG