Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters паведамляе пра гібель яшчэ двух расейскіх кантрактнікаў у Сырыі


Расейскія вайскоўцы ў Сырыі. Архіўнае фота
Расейскія вайскоўцы ў Сырыі. Архіўнае фота

У Сырыі загінулі яшчэ двое расейскіх кантрактнікаў — 41-гадовы Аляксей Сафонаў і 46-гадовы Уладзімер Плуцінскі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Сваяк Сафонава распавёў агенцтву, што той загінуў у Сырыі ў сярэдзіне сакавіка. Да гэтага Сафонаў ваяваў на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў. Плуцінскі быў забіты ў лютым падчас баёў за Пальміру. Таксама Reuters паведамляе пра гібель у Сырыі Міхаіла Няфёдава.

Паводле Reuters, з канца студзеня да канца сакавіка ў Сырыі загінуў 21 расейскі вайсковец. Гэта ў чатыры разы больш, чым паводле афіцыйных дадзеных Мінабароны Расеі, адзначае агенцтва.

У канцы сакавіка СМІ даведаліся пра дзевяць загінулых у Сырыі расейцаў.

З пачатку расейскай вайсковай апэрацыі ў Сырыі Міністэрства абароны пацьвердзіла гібель 28 расейцаў. СМІ неаднаразова паведамлялі, што сярод загінулых ёсьць байцы незарэгістраванай «прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG